адзін за трох
Sep. 17th, 2016 04:45 pmНарэшце дабраўся хоць бягом краешкам, бо яшчэ не вызваліўся а нават наадварот. Але хочацца зараз заявіць. Сярэдзіна верасьня а музыка зь ліпеня ня ўказана)
Хаця ў ліпені як у чэрвені не было яўна вызначанай галоўнай музыкі. Не да таго было :) Але памойму вось гэтая фонам нічо так засьвяцілася, прынамсі частая была. У зьвязку зь летнімі Мазгабойкамі, якія тады былі незразумела для чаго й таму настрою іх рабіць не было – але такі адбыліся, і нічо так. А цяпер гэта ўзгадваць і наогул звышканцэптуальна, асабліва ў адным запісу пра музыку гэтых трох месяцаў...
Песьня ліпеня-16: "La camisa negra" (шчэ й сама назва шчыльна да настальгічнасьці зьвязаная з МБ..) )
Download Juanes La Camisa Negra for free from pleer.com
У жніўні песьня-музыка зусім не была канцэптуальнай але вызначылася па ходу месяца неяк проста. Таксама старая песьня, гэтым разам па сапраўднаму), і зьвязаная хіба з Ау - таму што за яна зноў не скажу)))) Хаця зьявіцца гэтая МЛ у заданьнях не раней за 8ю гульню :) (Вось так вось натрапіў у сваёй жа зборцы, слухаў, прыдумаў паставіць у гульню, слухаў шчэ кучу раз – вось вам і музыка месяца :) )
А вось песьня-музыка верасьня абсалютна канкрэтна вызначылася зь першых дзён, з аднаго з самых першых дзён – і гэта той выпадак калі зразумела было што нічога зьмяніцца ня можа, яна галоўнай і застанецца. І прысьвечаная яна канцу бабруйскай Мазгабойні (у маёй асобе, пра што таксама варта б напісаць) - і пачатку новай гульні, новай справы.
Яе я мог бы й назваць-паставіць адразу, але пачакаю камэнтаў - думаю некалькім людзям зусім нескладана яе адгадаць.)
Крыху пазьней дадам :) і можа нават перевод наведеніем) врядлі раньше понедельніка)
( P.S. )