Не, мы ня ў школу ідзем. Дзінцы год і дзевяць месяцаў :)
перевод наведением
Пастушшы інстынкт у ёй абудзіўся з самага маленства. Ня толькі аббяганьнямі па коле, а й прабежкамі з края ў край вялікай абсалютна новай кампаніі, што расьцягнулася на пераходзе, з затрымкамі каля таго хто адстае. Ды й проста па жыцьці яна пастаянна ўсіх пасе :) Нават у хаце яна будзе за табой хадзіць і нават спаць уляжацца так каб бачыць што дзе робіцца :)
А пару тыдняў таму ў яе праявіўся абаронны інстынкт. Цяпер рэзка выцягнуць у мой бок руку для вас ня пройдзе бясьследна) — надоўга запомніце як гэтая мілашка раптам у голас на вас залае. А ўжо спрабаваць ударыць мяне, нават жартам, нават блізкім проста катэгарычна не рэкамэндую — мігам цапне!
Ню, заадно Дзінка ці то ў партыі зялёных, ці то яры ўласьнік — калі я ламаю сухое гальлё (а ёй не даю)), можа й на мяне рыкнуць і па попе даць))) (мабыць проста пэўныя гукі моцна не падабаюцца дык патрабуе выключыць)
Але я што падумаў... ( ... + карцінкі! )