dzienn: (Default)
Першы самастойны запіс тут, хаця й на на аснове апошняга(?) ў ЖЖ.

Цей рОк быв дужэ хард-рок. Месцамі жорсткі і пранізьлівы псіхадэл. І чыста фізычна (найперш таму што без адпачынкаў і не заўсёды з выходнымі), і псіхалагічна (з-за чаго часта й фізычна).

Падзея году (публічная), Адкрыцьцё году – Нідэрлянды! Асабліва Брабант. Дэн Бош уразіў нават больш за Амстэрдам (як і папярэджвалі ўжо мясцовыя).

Згуба году — чакаецца Мелказёраў, але Жота, каго куды больш ведаў.

Чалавекі году — Ахмед аль Ахмед, Швальбэ.

Твор году – новы дызайн вітальні ў кватэры (ува мне прачнуўся дызайнэр інтэр'ераў)), фільм пра Рабкіна і Ау10 (хоць яна й выйдзе ўжо ў 26-м, але практычна цалкам гатовая ўжо). Ну й "Лісабонская ноч" вядома ж, хоць большая частка працы была ў 24-м, і мая там дапамога, але для мяне гэта важна. І пазваліцца перад сабой ё чым)

Музыкі месяцаў (спадзяюся шчэ што прыгадаю):

Сакавік: Hey! You've got to hide your love away — The Beatles.

Кастрычнік: па-новаму зайграла іншая старая добрая – Зёміны Сигареты. Дастаткова аднаго радка...

Сьнежань: Paso Doble – Computerliebe (узялося з падрыхтоўкі да Аў, але ня будзе ў гульні, можна паліць))

А музыку Калядаў сюды старацца вешаць ня буду, усё роўна там зьняты не самы-самы момант, але прынцып і настрой — масавы "барабанны экстаз" з уласнаручным удзелам. Экстаз не ад слова «радасьць», але дапамагло.
Песьня году - "цыгарэты". Той самы радок...


Вітаю ўсіх добрых людзей у новым годзе! Зычу павароту да добрага.
dzienn: (Default)

У 2024 было праблемна з музыкай. Незвычайна часта не было маёй прыватнай музыкі/песьні месяца. У красавіку дакладна была... стала круціцца ў камэры сама сабой песьня (якую зараз прыгадаць не магу, але думаю што прыгадаю). Шчэ пару былі, тут запісаныя. Былі спробы аж прызначыць песьняй месяцу што-небудзь з часта слуханага ў машыне - праваліліся. А з канца лета пачынаючы раз-пораз прарывалася адна даўно мне вядомая і ў сьнежні стала бяспрэчнай музыкай месяца. «Du bist alles» – Woods of Birnam


А на Каляды, на Раство – «Ня меў ён месца» (спасылкі ё але знайшоў зусім ня гэткія чароўныя як у касьцёлах сьпявалі. таму ня стаўлю)


А Du bist alles, я так падумаў, і музыка году...


Нічога не аб'ядноўвала гэты год апроч тугі і крохкай надзеі на пяшчоту

dzienn: (Default)

А цяпер ёй 9 і 4. +20 кг, -зубік, тая ж любоў



What else I wrote about 26 сакавіка in different years

dzienn: (Default)



Студзень-24 забіваўся праглядам футболу — ня толькі сабосамой ангельскага, а шчэ й афрыканскага амаль усяго і нярэдка азіяцкага. А музыкай месяцу стала не застаўка Афрыканскага Кубку — нейкая яна няўлоўная, кароткая ды няўцямная, і не застаўка Азіяцкага — якую зусім ні разу не расчуў, а рэкляма, якая пастаянна круцілася ў Кот д'Івуары, хоць яна й Visit Qatar. «Feel more».


Тобок, калі музыкай месяца робіцца рэкляма...(


А люты атрымаўся нейкі безмузычны. Розная клясіка з новага тэлеканалу ніяк сюды не гадзіцца — ну паслухаў і сыйшла. «Родина» НОМаўская хараша, але не. Пад канец месяцу вярнулася машынка з праслухоўваньнем абмежаванага набору касэт, і прэттэндэнтка зьявілася — але «А жэбы цебе, глупе курва, трафіў шляк!» то занадта :)


А вось ня тое каб гучала-гучала, але падрабязна разьбіралася «Mausen» — MIA. — гэта чужая музыка месяца :) але будзе й маёй. І гэтае "чужое" зусім ня тое што студзеньскае абычо.


На гэтай аптымістычнай ноце пастараюся перастаць псіхаваць ды мацюкацца на тую гробанасьць ува што ператварылі  ЖЖ і з-за чаго я перепісваў гэты пост цалкам занава і ў тупым рэдактары, выключу клясычныя завываньні, паслухаю шчэ раз Мышку з тараканамі — і пайду спаць. 


-



)

dzienn: (Default)

Гэты пераклад прызнаны лепшым за год, увесь расклад распрададзены, выдавецтва ў выгнаньні, усё беларускае перасьледуецца акупантамі



О чем еще автор писал 21 февраля в разные годы

dzienn: (Default)

Песьні-музыкі году трэба запісваць своечасова, бо цікава, нават важна часам, а шмат што забываецца. Вось з 2019 памятаю толькі Травень: фанацкі чант Big Virgil Van Dejk, Чэрвень: Allez Allez Allez – Jamie Webster & Liverpool fans

Нават з 2020 ... )

2022. ..... )

2023. ... )

dzienn: (Default)


Учора, пад саму ноч 26 сьнежня (гэтых worst Калядаў ever.., але ж пасьля футбольнай перамогі), з чагосьці раптам задумаўся пра бацінага дзеда. Заўважыў, што вось недзе ж тут мусі быць блізка, і мігам падлічыў, шакаваны:

Як раз ў гэты дзень я пражыў роўна столькі, колькі ён!!...
І вось ужо 27-е, я ўжо пражыў болей...

Прычым 26-е - Дзень народзінаў ягонага сына, майго дзядзькі. (а ня толькі складаецца зь лічбаў майго дня народзінаў, пра гэта я толькі цяпер дадумаўся. І Дзінчыны 9 годзікаў і 1 месяц, пра што дайшло яшчэ пазьней)
Дзядзьку я так і не павіншаваў пэрсанальна. Бо ён забараніў. Але гэта зусім іншая гісторыя.

. ..

Oct. 16th, 2023 11:22 pm
dzienn: (Default)


Чем дольше медлишь у двери, тем более чужим становишься.

dzienn: (Default)

За гэты час яна шчэ лаяла ўначы на сваіх і тут жа выбачалася, паезьдзіла па краіне, папужала пару катоў, паплавала ў рэках і азёрах, справілася зь некалькімі хваробамі, пахадзіла на працу й зарабіла сабе на смачняшкі, гулялася зь сябрамі, сварылася зь несябрамі, стаяла за сябе, ахоўвала бацьку ад мянтоў, блістала ў фотасесіях, любіла й была любіма. Любіць і любіма.



О чем еще автор писал 26 мая в разные годы

dzienn: (Default)

Зьбіраліся вялікай групай мужыкоў да вырашальнага выступу. Для ачольваньня калёны падрыхтавалі 3 машыны: чырвоную,.. )

dzienn: (Default)

Тады яшчэ не было антыкавярні-таймклюбу-крэатыўнай прасторы «13:87». А цяпер ужо няма. Забаранілі, як усё лепшае й жывое.


Але пераможам-та МЫ!!!


dzienn: (Default)

зьнешне практычна гэткая ж) і гэтак жа самая любімая.


dzienn: (Default)

Этот пост был опубликован 10 лет назад! Цяпер усім зразумела, што фашызм.


8 hod tamu

Nov. 15th, 2021 10:25 pm
dzienn: (Default)

fajnaja pracounaja pajezdacka!


dzienn: (Default)

Менавіта ГЭТА было напісана роўна з гэты дзень!.. за 7 год да таго, як яна сапраўды адбылася...  Нажаль дагэтуль ня скончылася(..


dzienn: (Default)

аказваецца я песьні-музыкі месяцаў даўно не запісваў, а думаў што запісваў. ну, аформлю пазьней, многае, асноўнае памятаю. Спойлер: песьня жніўня = песьня году.



Твор году — у гэтым вар'яцкім годзе іх апынулася шмат і сапраўды файных.

Найперш — больш за палову году пісаная 4-сэрыйная аўтарызаваная біяграфія бабруйскага року. Надзвычайна асабістая...

Тры фільмы (з анонсам і пост..мантажымумам)) пра зьнікаючыя вёскі:



А яшчэ ж завяршэньне й выхад "Тыля", а пасьля і праца над Гертай Мюлер. Гэта ўсё разам з [livejournal.com profile] volka_z_bolkava. Абажаю!

Падзея, знаходка году — Беларусы.
Чалавек году — супрацоўніца бабруйскай кніжнай крамы, менскі таксіст, гомельская бабулька,... Калі не зразумела, лічыце, што Сьвятлана Ціханоўская. То бок = Знаходка году.

Надзея году па нашай завядзёнцы пераносіцца на наступны год. І абавязкова споўніцца! Таму што й мы паўсталі. І я іду наперад.

262728

Nov. 29th, 2020 12:40 am
dzienn: (Default)

26 лістапада нарадзілася мая Дзінка.
І наша ўсё Уладзімер Караткевіч.
27 лістапада нарадзілася мама.
Борис Гребенщиков, Jimmy Hendrix (ну праўда ж трэ было ў гэты дзень выходзіць)
І ў гэты дзень мы рэальна пазнаёміліся з Хмаркай.
28 лістапада нарадзілася добрая сяброўка Ларка.
і Паша Шарамет.

І нарэшце выйшла першая сэрыя аўтарызаванай біяграфіі Бітл бабруйскага року



dzienn: (Default)

Да што вы ведаеце пра славу!..)

Нейкі малы аднафамілец у бабруйскай мастацкай школе ці вучэльні ўсім хваліцца што яго бацька журналіст.

/рэдакцыі з гаркому паведамілі!) "У вашага сын і надта гучны"))/

Вось так аказваецца. У мяне сын ё!) Яшчэ адзін)
Знайду - усынаўлю :)


(так, гэта таксама пост пра рэвалюцыю)

Profile

dzienn: (Default)
dzienn

December 2025

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930 31   

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 10th, 2026 11:43 am
Powered by Dreamwidth Studios