Sep. 19th, 2013

dzienn: (I'm a real alien)

Я вядома ніколі не быў мерзьляком. Мне зь юнацтва было "-20 лепш за +30", і спакойнае стаўленьне да "-20" захавалася.
Трэба было пастарацца, каб мне стала халодна. Праўда, мне было цёпла, а рукі часта былі халоднымі. Але ж мне ў цэлым - сапраўды цёпла.
А пасьля карпацкіх вадападаў мне й пагатоў нічога ня страшна, гэта ясна.

Але.
Канец верасьня, ніфіга не бабіна лета, спрэс дажджы — я хажу ў майцы. Я ня корчу зь сябе крутога бабруйскага рэйнджэра - не таму што я ім і ёсьць, а таму што проста - мне цёпла! А накінуць дробную куртачку - жарка! І! — рукі цёплыя!!

Што са мной?
Усе зьдзіўляюцца як гэта мне не халодна — ужо Я зьдзіўляюся з чаго б гэта мне Так Цёпла?!

Што мяне грэе?? Я тэрмаядзерны рэактар? І згараю знутры?

Page generated Aug. 15th, 2025 07:29 am
Powered by Dreamwidth Studios