Sep. 17th, 2013

dzienn: (do You really...)

Толькі цяпер заўважыў што ў аўтобусных паездках у Вільню ё свае падколкі, мягка кажучы. Квіток па ягоным кошце фіг купіш. Толькі зь пераплатай "за папярэдні продаж".
Не таму што разьбіраюць задоўга да адпраўленьня - а таму што "папярэдні" для аўтатранса сканчаецца не за суткі да адпраўленьня, як ува ўсіх нармальных людзей і нават у чыгункі, а апоўначы дня адпраўленьня!
Гэтм значыць што калі аўтобус адпраўляецца а 6й ранку - купіць на яго квіток зь вечару гэта "папярэдне", + 4 "букета" на сёньня. Ці прыпірайся на вакзал уначы, ці яшчэ больш дзікай раніцай (у надзеі што яшчэ не разабралі).
Ну ў будзёныя дні шчэ ні разу поўнага аўтобусу не было, так і будзем рабіць, уставаць блін яшчэ на 15 хвл раней. Пераплачваць за іхныя хітрыкі прынцыпова ня буду.

Дык гэта ж яшчэ ладна раніцай. А калі адпраўленьне 0:02?! Усё, купіць не "папярэдне" фізічна немагчыма!!!
Ахраненна ўладкаваліся!!
Ох, дайце мне такі аўтобус, я зладжу ім мля шоў!..


Што пра Вільню - амаль разабраўся з пракатам ровараў. Тут свае хітруганы. Пракат толькі адразу на 3 дні. Пры гэтым праехаць можаш толькі 29 хвілін. !!! Пасьля чаго бягом пасьпець паставіць на стаянку, каб узяць занава. А то пераплата. "Блеск!", як казала Элачка.

*Ох уж мне гэта Вільня...
І Аушры зноў не было (

Хіба што прыехаць на выходныя, і кампашкай. І велікі тады прыгадзяцца, і ў хостэле можна пажыць...
Праўда засяліць могуць "к девочкам" ))

Profile

dzienn: (Default)
dzienn

December 2016

S M T W T F S
     1 23
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Aug. 15th, 2025 11:34 am
Powered by Dreamwidth Studios