Sep. 27th, 2013

dzienn: (bond..)


Працягваю нарэшце. Хто прапусьціў ці забыў — усё па цэтліку "Карпати".
Кароткі зьмест папярэдніх сэрый: засос, спальнік, не туды, манастыр, ноч у гатэлі, mission possible, а вада ледзяная.
Пара вылазіць з Бухтовця ды йсьці далей.

Далей – гэта зноў прайсьці вёску Буковэ назад, як прыйшоў ( дарэчы калі прыйшоў, спытаў аднаго дзеда як вёска называецца – ён сказаў "Бухтівэць"…). А там разьвілка бяз маркераў: вузенькая дарожка наверх праз двары, і шырокая ў лес, працяг вясковай вуліцы. Вядома ж па ёй і пайшоў. У доўгі пераход фіг ведае куды :) На мапе – па зялёнаму панкціру налева, да Комарныків, і там не на Манявський (на гэтай мапе не пазначаная, але дарога ёсьць), а начоўка, каб потым на хрыбет Чорткы (на хрыбце ж па ідэе не заначуеш). Дарога маркерамі не пазначаная, але я ня парыўся – раз дарога ёсьць, значыць куды-небудзь прывядзе :) ну хаця б на іншую дарогу, а там і на маршрут. Ан не. Зарубіце сабе на носе – у гарах, у Карпатах усё можа быць зусім ня так :) Сыйшла дарога на нішто, на буралом зь лесапавалам. Ну значыцца трэба перці ў гору. Выйшаў яшчэ на нейку сьцежку, але гэта яшчэ ня самы верх, а ён ужо бачны скрозь дрэвы. Падняўся на самы, на хрэбет – і вуаля! І сьцежка з роднымі пазначкамі, і Такая Прыгажосьць! )


вадапад!

перевод наведением. И что-то я приврал )

UPD: вiдэа адноўленае О:)


Maniava heart


Profile

dzienn: (Default)
dzienn

December 2016

S M T W T F S
     1 23
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Aug. 17th, 2025 11:52 am
Powered by Dreamwidth Studios