(no subject)
Oct. 3rd, 2006 05:02 pmГарадзішка хутчэй спадабаўся, чым наадварот. Мора ёсьць – чаго яшчэ трэба? (напалову жарт) Мора – гэта бязьмежжа, гэта спакой, гэта сіла, гэта націск, гэта перамены, гэта вечнасьць… Мора – гэта здароўе. Вось так вось банальна. Але калі прачынаешся зь незразумелым болем у грудзях, нешта так сьціснула за нач, што цяжка дыхаць, і нішто не дапамагае, і само не праходзіць – але ўсё-ткі кідаешся насустрач магутным марскім хвалям, радасна змагаешся зь імі колькі хвілінаў, выходзіш шчасьлівы на бераг… – і раптам разумееш што па болю й сьледу няма, таё дыханьне гэткае ж свабоднае, як дыханьне самога мора!.. У гэты момант банальнасьць робіцца цудам. А ты – абсалютна шчасьлівым.
Начны хор цыкад на вуліцах паўднёвых гарадоў мяне, праўда, ужо не зьдзіўляе. Ня памятаю як было ў першыя разы, а цяпер слухаю яго як прыемнае тое што й мае быць. А для “навічкоў” уражаньне проста захапляльнае. :)
А яшчэ ж ёсьць вялікае вельмі хітрае сьпляценьне старых вулачак! Вось дзе гуляць і гуляць – з фотаапаратам, пажадана. Як не імкнуліся гомасавецікусы й тут усё папсаваць, нявельмі ў іх атрымалася. Напэўна, зь нейкіх прычын дрэнна стараліся. Якім усё ж карысным бывае правіла “старыны ня рушыць, навіны ня ўводзіць”! Хаця занадта часта на самым галоўным месцы, з боку гледжаньня таго фотаапарату, тарчыць які-небудзь пачварны слуп зь ліхтаром (лепш бы ўжо цёмна было!) ці зьвісаюць пратухшыя сасіскі электрадротаў. Вадаправоднымі трубамі яшчэ ўсе дамы й вуліцы апутаны – дык іх хоць пафарбавалі ў колер дамоў, каб ня так кідаліся ў вочы. Да таго ж яны тонкія. Хаця ўсё роўна перашкаджаюць.
На многіх вуліцах вісяць і іхныя старыя назовы. Прыкольна бачыць што вуліцу Імпэратара Аляксандра ІІІ за саветамі зрабілі вуліцай Леніна. Не зразумела толькі, чаму дагэтуль нармальныя старыя назовы ня вернутыя афіцыйна. Куды прыемней было б шпацыраваць па вуліцы хай табе невядомага генерала зь відавочна беларускім прозьвішчам Кульбіцкі, чым па вуліцы вядомага табе Фрунзэ, таксама меўшага адносіны да Беларусі…:) (Спадзяюся, той Кульбіцкі ня быў аналягам Мураўёва-вешальніка.)
Дарэчы, пра “беларускія” вуліцы – вуліцы Міцкевіча нешта там няма. Хаця дом Міцкевіча ёсьць.
Дарэчы, пра беларускія вуліцы. Хто б наязджаў на вуліцы ўкраінскія, а не прадстаўнік краіны, дзе ў сталіцы ня тое што няма вуліцы Міцкевіча, але й ёсьць пл. Леніна (былая “Незалежнасьці”…) Яшчэ, калі задумацца, вельмі ўразьлівае суседзтва практычна ў адным квартале храмаў трох з паловаю канфэсій (караімскі+юдэйскі, мусульманскія, праваслаўныя). Праўда, калі задумацца – што тут для беларусаў дзіўнага? І ў нас такое спрэс было, і паболей. Але ж, калі задумацца – было…
А на слова “Беларусь” у мясцовых рэакцыя вельмі прыязная …