(no subject)
Oct. 6th, 2006 09:49 pmНа слова “Беларусь” у мясцовых рэакцыя вельмі прыязная. Што першыя гаспадары, што другія, пачуўшы, што госьці беларускія, адразу пачыналі дзякаваць лёсу :), узгадваць родзічаў і знаёмых зь Беларусі, як яны самі калісьці дзесьці побач праязджалі, ды расхваліваць наагул краіну нашу і наш народ.
Дарэчы, насельніцтва Крыму цудоўна ведае пра жыцьцё ў Беларусі... Тут па тэлеку свабодна ідзе “БеларусьТВ” !!! :В Натуральна раскатамі грому сярод і так ня вельмі яснага крымскага неба гучаць для іх словы: “Гэта ўсё брэхня ды прапаганда. Каму тэлебачаньне належыць, таго й хваліць”. Адразу пачынаецца народны тэлеграф: “А ты слышал, что ребята говорят? Не всё там так сладко, как нам по телевізору рассказывают!” Але ж шок ад, здавалася б, краху сьветаўспрыманьня праходзіць вельмі хутка. Як толькі замест тэлешоу зьяўляюцца рэальныя людзі з рэальнымі словамі, адразу ў памяці колішняй тэлеаўдыторыі ўсплываюць цікавыя факты: “Так помнішь, когда мы гостілі в Беларусі у такіх-то, оні ж тоже не очень-то довольны былі…”
Безумоўна, там ідуць і зусім іншыя тэлеканалы. І Euronews, і “5 канал”. Але ці цераз тое, што пажылое насельніцтва не цікавіцца чыста інфармацыйнымі каналамі, ці з-за таго што па старой завядзёнцы глядзіць у асноўным ОРТ і, заадно, іншыя расейскамоўныя й прарасейскія праграмы – эфэктыўнасьць аб’ктыўнае інфармацыі для гэтай часткі людзей вельмі малая. Калі яна па тэлевізару. Па аднаму-двум-тром з шматлікіх тэлеканалаў.
Усё ж такі Крым збольшага – расейскі Савецкі Саюз. Даволі моцная настальгія па часах неабсяжнай краіны ды недавер да ўкраінскіх уладаў. Але як нельга Магілёўскую вобласьць запісваць у суцэльны электарат асобы з украінскім прозьвішчам, так і Крым зусім неабавязкова падтрымлівае палітыка з прозьвішчам беларускім. Калі людзі ўзгадваюць, што жывуць у сваёй краіне, хай сабе для многіх зь іх практычна новай, інтарэсы й прыхільнасьці аказваюцца разнастайнымі і па-ўкраінску рознакаляровымі. Бабулька з-пад Севастопалю спадзяецца на Януковіча й кляне алігархаў на чале з Тимошенко :), а пажылая пара з Эўпаторыі сьпіць пад партрэтам Юліі :))) Напэўна галоўнае ў тым партрэце – каляндар, але ж каб былі супраць – знайшлі б іншы.
Праблемаў на Украіне хапае, і адназначна сказаць “нам бы іх праблемы!” не выпадае. Але першае й галоўнае для прыезжых – кошты. А яны практычна на ўсё – меншыя за беларускія! Пэнсіі – па рознаму, бываюць і зусім малыя, а заробкі таксама па рознаму – і сур’ёзна вышэйшыя. Не было б такіх – не паехаў бы на Украіну напрыклад, Кузін з “Альфарадыё”. А цяпер ён там цудоўна пачуваецца, на ўкраінскім Comedy Club-е сядзіць-ухахатываецца. Разам з Валікам Бялькевічам. Яшчэ адзін прыклад беларускай прысутнасьці. :)
Расейскі аналяг праграмы я бачыў толькі нарэзкамі сцэнак, а украінскі глядзеў цалкам некалькі раз, і гляджу. Супэр! І палітычны сьцёб, і нацыянальны гумар, і зьедлівая сатыра. Некалькі прыкладаў (выбачаюся за магчымыя памылкі):
“Как известно, для того чтобы стать певицей, надо переспать с продюссером. Но когда Ирина Могилевская начинала свою карьеру, украинский шоу-биз ещё только зарождался – поэтому она переспала сама с собой...”
“Сэкс в Карпатах. Уявімо картину: Ніч, тысячи зірок, з долини подимаеться туман, одинокі пастух вэдэ стадо овець у горы... І так полроку...
Сэкс у Львові. Уявімо картину: Чудовы австрийскі дом, у просторним покою с высокіми стэнамі, увэшанимі портрэтамі Івана Франка, Сэмэна Пэтлюры та Міхайло Грушэвського, в крэсле-качалке сідит профэсор – голы, загорнуты в жовто-блакитни прапор, – та понад дэсяти раз глядить по відэо, як пройграе сбірна Росіі...
Сэкс у Донэцьку. Уявімо картину: Шахти Донбасу, із забою выходять брудные злые шахтарі, та всэ разом ідуть в кабінэт інжэнэра по тэхнике бэсьпекі...
Сэкс в цягніку Львів – Симфэрополь. Уявімо картину: Пляцкартны вагон, пропахший потом, салом та протухшими яйками. На боковой, ля самого туалэту, едуть студэнті. На одной койке, бэлізну нэ брали, бо нэ мае грошэй. В ночи они тихэнко сопять, жадаючы шоб всэ в вагоне спали. Вэсь вагон жадае шоб вони так думали.”
А “Дуэт імэні Чэхова” – трэба бачыць! Хіба што прывяду фрагмэнт з “Мытняў сьвету”:
– Здравствуйте! Американская таможня. Что везёте?
– Не-е, ничего не везу...
– Деньги везёте, драгоценности, золото?
– Не-е-е..., не везу...
– Алкоголь везёте?
– Алкоголь?! Не-ет, и алкоголь не везу...
– Наркотики?
– Да вы што! И наркотики не везу... Протупил я...
– Иконы?
– И иконы люди везут?!. Ой, я... Как же так... Не-е-ет, ничего не везу...
– Хорошо. Фамилия?
– Лукашенко.
– НЕЛЬЗЯ!!!
А самае сьмешнае са мной адбылося без усялякага Камэды-клабу і да яго...