(no subject)
Sep. 29th, 2006 07:04 pmНаступны дзень пачаўся з жаркага сонца. Ура, значыцца сапраўды да поўдня дабраліся – ідзем на пляж, заадно знаёмімся з горадам, а ня толькі з вуліцай ад вакзалу да мора. Зь першага ж разу надакучыла хадзіць у горад па падземнаму пераходу вакзала, таму вырашыў абыйсьці вакзал, заадно паглядзець што ў гэтай, больш сучаснай частцы места (напрыклад, тут мусяць быць больш выгодныя абменьнікі ;) ). Гэта была мая памылка. Акрамя кучы “Гаспадарчых тавараў”, “Мэблі” ды ўказальніка на каталіцкую царкву (ну вось дзесьці ж тут зусім блізка, 50 мэтраў! – дзе ж яна?!) не знайшлося нічога цікавага. А шлях на пляж заняў больш за 2 гадзіны. А ўжо й пад’есьці пара…
Да мора я такі дарваўся!!! Ужо й пляваць было на заплёваны пляж, дзе адну нагу паставіць няма дзе, а хвалі разьбіваюцца аб разьбіты будынак. Але ж не прайшло й гадзіны, як пачаўся моцны халодны вецер, хмары зноўку наляцелі, і лафа скончылася.
І так было кожнага разу. З раньняга ранку яшчэ халодна пасьля ночы, потым ясна й цёпла – бягом на які-небудзь пляж (не гарадзкі, крый божа), а як толькі дабіраешся да пляжу – налятаюць хмары, зубы танчаць баль, і можа нават дождж паліць! Бяздумны маларухомы адпачынак замяніўся багатай культурнай праграмай, але ж фатаграфаваць яе пры шэрым небе без гульні сьвятла й ценю ўжо зусім і не па-багатаму… Параўнайце :

Надвор’е зьдзеквалася, а сэрвіс вельмі часта непрыемна зьдзіўляў. Адной у падлу задніцу падняць каб прадаць табе марозіва, другім – каб прыняць замову ды прынесьці хутчэй банальныя пяльмені… А там дзе бягуць насустрач з мэню ды ветлівай усьмешкай – засаленыя ды прапаленыя абрусы… Праз прыпынак праходзяць, аказваецца, больш за пятнаццаць аўтобусных маршрутаў – але ў рэальнасьці яны ўсе 8-я. Пытаешся ў аднаго зь іх колькі яшчэ дабірацца да такой-та вуліцы (дзе адно з галоўных турыстычных месцаў) – цябе падвозяць (аказваецца, заставалася ісьці 200 мэтраў – ну фіг зь імі, усё ж такі тут праезд значна таньнейшы за беларускі), і на выхадзе паказваюць адзін напрамак. А вуліца-та ідзе й сюды й туды. І ты паслухмяна тупаеш невядома куды й навошта, хаця патрэбнае месца было ў цябе за сьпіной у 15 мэтрах! Але ўсе рэкорды пабіла спроба набыць той самы маркер, якім трэба ж было коды пісаць. :)) Двойчы заходзіў у спэцыялізаваную канцтавараўскую краму – каб пратарчаць там зь дзесятак хвілінаў пры 2-3 чалавеках чаргі! Першы раз там яшчэ трапілася кліентка, якая нарэшце вырашыла затарыць дзіцёнка ў школку (у раёне 5 верасьня), прычым відавочна адразу на ўвесь навучальны год, і ня толькі на гэты. Але ж пакуль яна выбірала-думала, дзеўка з той крамы ніяк не магла ані сказаць ані паказаць што-небудзь каму іншаму. Толькі гаркала: “Вы што, не відіте, я с человеком занята!” Гэта яшчэ добра, бо заўважыла – а гэта зь ёй здаралася вельмі рэдка, маўчу ўжо пра неахоту. Я ня вытрымаў і зваліў. Каб чамусьці вярнуцца ў іншы дзень (вельмі ўжо маркер быў патрэбны!). Калі я нарэшце прымусіў яе зьвярнуць на мяне ўвагу, яе словамі былі толькі “Нету!” і “Не те!” Ну няўжо столькі маркераў і ніводнага трывалага, каб не сьціраўся? – Нету! Гаў! Увогуле яна з усімі размаўляла (калі такое дзіва здаралася) зь інтанацыяй стомленага фашыста з ачапленьня на апушцы партызанскага лесу – і растраляць іх хочацца, і… хай бы яны патанулі ў багне, тыя партызаны! Нажаль, я бачыў у жыцьці, як прадаўцам бывае абсалютна пофіг, ці набудуць у іх што-небудзь – але каб настолькі выразна дэманстравалася “Валіце ўсе нафіг і ня ўздумайце тут хоць што-небудзь купіць!”..?!
Напрыканцы візыту ў Эўпаторыі маркер я ўсё-ж такі набыў. Праўда, і у тым месцы мне – ветліва – пяць хвілінаў расказвалі й паказвалі што ўсе маркеры ў іх нажаль змываюцца, а раз я ўсё не сыходзіў, дык знайшлі нарэшце: “Вой, да вось жа, гэты мусіць не сьцірацца! Але 7 грывень.” Вой ты дзевачка мая! А хоць бы ўжо й 17… :)
Але ж гарадзішка хутчэй спадабаўся, чым наадварот…