dzienn: (Default)
Ню вось і Євпаторія… На пад’езьдзе да яе, проста ў вагоне, зьявілася бабка з пытаньнем ці ня трэба жытло. Адказ: “Можа быць; што ў Вас і па чым?” – амаль што ўвагнаў яе ў ступар. Нешта пра гатэль “Крым” і 3 баксы з чалавека яна яшчэ змагла зь сябе выдавіць, але пасьля просьбаў ўдакладніць-такі месца й умовы завісла канчаткова. “Летні домік з асобным уваходам” ператварыўся ў “ці вам трэба пакой – ёсьць асобны пакой”, пасьля чаго праграма стамілася выконваць недапушчальныя апэрацыі й ціхенька перазагрузілася ў іншы вагон. Хвілін празь 15 яна матэрыялізавалася зноў, моўчкі праплыла ў суседняе купэ, дзе, напэўна, знайшла-такі сабе кліентаў. Пытаньняў яны мабыць не задавалі, а пагадзіліся нават на дупло ў кіпарысе – канкрэтны зьмест ейных прапановаў так і застаўся невядомым.

Тут жа загаварыла яшчэ адна папутчыца. Ня гледзячы на тое што жытло здавала не яна, а ейны брат, прапановы былі агучаны хутка й падрабязна, нават пазваніла па мабільнаму гаспадарам. Катэдж у пасёлку з тэнісным іменем абыходзіўся ў 5 баксаў. Для вялікай сям’і ці невялікай кампаніі з жаданьнем перш за ўсё валяцца на пляжы а вечарамі трэскаць піва з шашлыкамі прапанова сапраўды добрая. (Потым бачыў той катэдж. Магу прапанаваць.) Але ўлічваючы што “хвілін 20 на аўтобусе” насамрэч апынуліся роўнымі 45 – добра што я не пагадзіўся адразу, а вырашыў паглядзець спачатку што ў горадзе.

А на вакзале адзін з “агентаў” ;) проста ўхапіў валізкі й паташчыў да сябе глядзець кватэру. Калі 4 баксы замест частых 5-ці, і кватэра адразу па другі бок вакзала – ладна, можна й паглядзець. А калі ты згодны магчыма нават на летні домік, а табе даюць вялікі пакой з тэлевізарам у сучаснай кватэры – безумоўна, пагаджаешся. Хай там да мора й паўгадзіны чапаць.

Паўтаруся, Крым сустрэў халоднымі хмарамі. Хаця я пашкадаваў што не сабраўся паплаваць у першы ж вечар – вада вельмі цёплая. Тусавацца на беразе сярод натоўпу палахлівых турыстаў-мерзлякоў мне не пасавала – а вось бы паплаваць сярод тых дваіх, хто адважыўся!.. Усё-ж такі вясёлка, якая на некалькі хвілін бліснула на шчыльна зацягнутым хмарамі небе, паабяцала добры адпачынак.

Наступны дзень пачаўся з жаркага сонца...

Date: 2006-09-28 08:06 pm (UTC)From: [identity profile] orange-poison.livejournal.com
Мы ўжо каторы год ездзiм да адных i тых жа гаспадароў. Некалькi гадоў таму я знайшла iх на вакзале сярод шматлiкiх агентаў, з той пары толькi ў iх i спыняемся. Кватэра аднапакаёвая, вул. Фрунзэ, адразу за "Любимым", ад вакзалу хвiлiны 3 ходу ў бок мора, тэлефон, тэлевiзар, шмат пасцельнай бялiзны, усялякiя неабходныя кухонныя рэчы, бойлер и г.д. Ну да мора не паўгадзiны, але за мiнут 15 утраiх дахадзiлi :о) Дык вось мы за гэтую кватэру плацiм меньш, чым каштуюць такiя ж кватэры на той жа вулiцы. У лiпенi гэта абышлося нам у $12/сут пры звычайных $15 у iншых прапаноўцаў :о) За 20 дзён адпачынку $60 збераглi :о)))

Date: 2006-09-29 04:13 pm (UTC)From: [identity profile] dzienn.livejournal.com
Кватэра на фрунзэ за 12 у ліпені? - гэта крута! калі ў верасьні ў/пад Севастопалі(-ем) ня менш за 15 нават пакой..
Page generated Oct. 3rd, 2025 06:23 pm
Powered by Dreamwidth Studios