Лепшыя запісы за палову году. Узятыя ў асноўным з сстужкі, але ня толькі. Чытаў і пазначаў сабе, запамінаў. Шмат было цікавага ў многіх. Але настолькі многае сабе не скапіруеш. А гэтая фінальная тройка запомнілася найбольш. Яе проста не прыйшлося ўзгадваць.
Друкуецца з дазволу аўтараў. (магчымыя мінімальныя літаратурныя праўкі) Перевод как обычно - наведением мышки.
---
У гэтым, безумоўна, ёсьць нешта асабліва "крутое".
Адмыслова ўжываю жаргоннае слоўца. Саромеюся, зразумела.
Закахацца ў Дзень Народзінаў свайго Вялікага Каханьня ў дзяўчыну зь ініцыяламі свайго Першага Каханьня.
(Ну, як ініцыяламі - я ня ведаю ейнага прозьвішча. Але ініцыялы, можна лічыць, ёсьць. Думаю, яны і па праўдзе такія. Хаця, гэта такая драбяза. )
Затое пункт першы не драбяза.
Так, я разумею, што яна з тых у каго ня цяжка закахацца. Лёгка. І я гэта ўжо пісаў: "Тебя так просто полюбить... Иль это мне легко влюбиться?" Але я ў шоку. Не, гэта ўжо не хаваюся, гэта проста сапраўды па іншаму выказаць не магу. Я ў шоку.
Я прыкладна ведаў, якая яна. (...) Але й перад гэтай сустрэчай "супакойваў" сябе, што на фотаздымках - усё ж ня "мой ідэал". Божа! - да што разумеюць фотаздымкі! Ад столькага ж усё залежыць... асабліва ад пачуцьцяў таго хто іх робіць.
Я пабыў зь ёй сам насам. Я не пазнаў яе лепш. Але я ня мог адарвацца. Мог нават доўга глядзець проста ў вочы. Хаця й саромеўся. Але глядзеў і глядзеў. І, вы толькі падумайце! (хто, дарэчы, "вы" - я не змагу гэта нікому расказаць!) Я магу сказаць: "Вочы як вочы"! Прыгожыя, безумоўна - але як прыгожыя вочы, і што? Здавалася б... І ейныя паводзіны не былі такімі ўжо прыцягальнымі - так, яна рада сустрэчы, нават вельмі. Ня больш. Але... што ж гэта такое?!! - толькі й магу крычаць сам сабе. Не разумею. Пры ўсіх чаканьнях - нечакана. Зусім ня бачу з чаго такое магло б быць. А яно ёсьць. Колькі прайшло ўжо - ёсьць. Не магу адарвацца.
І гэта пры ўсёй маёй сітуацыі. Ад чаго яшчэ цяжэй. Але лепш гэткі цяжар, чым пусты спакой.
Не магу адарвацца. Яшчэ трошкі - і нацягнутая струна спрацуе спружынай і панясе мяне стралой - да яе. А там хоць аб сьцену.
Да ўжо ледзь не панясло. "Но что-то его держало" - можа рэшткі розуму ў выглядзе асьцярожнасьці. А можа рэшткі слабасьці ў выглядзе боязі стратаў і зьменаў.
Але сіла пачуцьця сільней слабасьці звычкі. Хай мяне яшчэ могуць стрымаць некаторыя перашкоды - гэта ненадоўга i ненадзейна.
Палячу.
Бо я ведаю што гэта.
Слухай, публічны аматар - калі ня сьцерпіш і пакажаш каму (маўчу пра ананімнасьць) - мо зрабі так каб яна ня бачыла.. Ёй і так цяжка - навошта яшчэ з-за такога мяне парыцца...
Як панясе - прыйдзецца даведацца.
І мне.
---
Есть одна девушка, вроде умная, но на самом деле полная дура. Внешне красивая, но моральный мутант. С головой у неё явно непаладки... В её сумасшествии убеждаюсь ежедневно. И общается всю жизнь с какими то натуральными ебанатами. На это бы было плевать, но постепенно она становится какой то похожей...
Думает что она такая вся основная, на ней мир клином сошёлся. И явно не знает цену словам и как за свои слова люди могут отвечать.
Да и слово "Люди" она вообще пишет через букву "Ш", потому что употребляет слово "Шелуха". Думает, вероятно, пошутила, и всё – крутая. Шуточка её, конечно, меня задела, но... Мне на всё это абсолютно насрать, но отнестись ко мне как к щенку, который плохо умеет ходить, которого можно толкнуть в бок и он упадёт – это роковая ошибка из разряда кровной мести.
Да, пост – про любовь.
---
У мінулым жыцці ён быў нямецкім лётчыкам другой сусветнай вайны. Ён не быў фанатыкам-гітлераўцам, любая ідэалогія, ды і ўвогуле людзі не цікавілі яго. Ён проста любіў да апошняга вінціка свой самалёт, да якога ставіўся як да адзінага надзейнага сябра. Толькі кіруючы улюбёнай машынай, што паслухмяна і бездакорна выконвала любы загад свайго гаспадара, ён адчуваў сябе ўпэўненым. Дагледжаная, дасканалая тэхніка – гэта ж не тое, што людзі – тыя бы наўмысна памыляюцца ды ўчыняюць розныя глупствы.
А можа, ён служыў у паліцыі. Не, ён зусім не быў катам. Але той факт, што нехта здолен не падпарадкоўвацца відавочным (як ён лічыў) парадкам, выводзіла яго з сябе. Ды шчэ гэтая барбарская дзяўчына! Відавочна ж, што ёй не пад сілах адной было б распаўсюдзіць такую процьму з’едлівых лістовак (а вось у іх аўтарстве не было ніякіх сумненняў, бо яе язычок быў ого які востры). Але на ўсе пытанні пра сваіх паплечнікаў яна маўчала, бы мураваная сцяна, прыводзячы яго ў раз’юшаны стан.
...У мінулым жыцці яна была ўкраінскай ці беларускай падпольшчыцай у Вялікую Айчынную. Не, яна зусім не была фанатычнай сталіністкай, ёй проста падабаліся тыя людзі (не ўсе, канешне, але большасць), што жылі побач з ёю. Усе яны былі розныя, са сваімі думкамі і паводзінамі – і гэтым цікавыя для яе, бо з дзяцінства яна захаплялася псіхалогіей. Яе жыццё і ў мірныя часы было несалодкім. Але вайна і гэтыя акупанты, што прыпёрліся ўсталёўваць свае парадкі, вымусілі ўзяцца за барацьбу. Адзінае яе выпадковае слова магло выдаць такіх жа людзей, вінаватых толькі ў тым, што яны жылі на гэтай зямлі і думалі па-своему...
...Ён і зараз немец – не па пашпарце, а па крыві, што раптоўна праз 2 пакаленні дала аб сабе знаць у гіганцкім маштабе. Фанатычная акуратнасць (усе рэчы павінны быць на сваіх месцах і нібыта новенькія – без аніякай драпіны ці, барані Божа, плямкі); імкненне да парадку ва ўсім – у рэчах, учынках, словах; брыдлівасць ад адной думкі, што людзі – чужыя, з неправільным поглядам на свет – паўсюды – у грамадскім транспарце, крочаць побач на вуліцы, жывуць у ягоным жа пад’ездзе (а ў тэлевізары – поўна ўсякіх “чарнамазых”, “касавокіх” і астатніх “ брудных” ).
У гэтым жыцці яны сустрэліся. Таму яму так складана з ёю: “всё время куда-то тебя тянет: то в люди, то в облака, зачем тебе это, твоё мнение – заблуждение, так что даже не думай мне перечить, а лучше делай, как я тебе сказал и всё будет хорошо”, “ты не хочешь меня понять за столько лет” (а ніхто не ведае і не разумее яго лепш, чым яна).
Ды шчэ ягоная палаючая рэўнасць да ўсіх запар (“как подумаю, что ты там на работе сидишь весь день с мужиками!”) (яе рэпліка ў бок, думкамі, вядома ж: “Ага, у меня на работе оплот бл...удства”), “как подумаю, что кто-то из этих твоих мужиков говорит тебе “привет”, а ты им улыбаешься, я готов всех поубивать”). Ад прыроды яна не любіць спрачацца, разам з тым маючы аб усім сваё меркаванне – і лепш яму не ведаць, што ў яе ёсць свой светапогляд.
no subject
Date: 2008-09-03 08:22 am (UTC)From:"Да, пост – про любовь." - ..!
no subject
Date: 2008-09-03 08:40 am (UTC)From:)
па маіх адзнаках яны хутчэй па ўзрастаючай стаяць.
Хаця быў яшчэ й 4-ы запіс, і месца яму "4-е". Але рэжысэр ува мне перамог :) Трошкі ён у гэты набор не падыходзіць, а гэты набор наадварот мае пачатак, разьвіцьцё й фінал. )
4ты трапіць у другую частку "the best"-аў.
no subject
Date: 2008-09-03 09:27 am (UTC)From:а еще я хочу, чтобы кто-нибудь когда-нибудь про меня так почувствовал-написал (это я не просто так говорю, я думала и пыталась понять что я чувствую по этому поводу... так что вполне осознанное желание... вроде и все хорошо у меня - а хотелось бы внушить такие чувства)
no subject
Date: 2008-09-03 09:37 am (UTC)From:Вось ужо хто заслужыў... дык Заслужыла.
!
(пайду паспрабую падманціраваць "надвор'е")
no subject
Date: 2008-09-03 09:52 pm (UTC)From:уровень
:)
Date: 2008-09-03 11:10 pm (UTC)From::)
no subject
Date: 2008-09-05 08:18 pm (UTC)From: