Entry tags:
стары верш.
напісана ..цаць год таму. Неяк сходу напісана. Я памятаў толькі 2 радкі з гэтага вершу. А ён аказваецца захаваўся. Аказваецца неблагі...
Прывітаньне, Малыш! Перад скорай сустрэчай
Я яшчэ адзін ліст да цябе напішу.
Каб было весялей табе ехаць з далечы,
Каб ласкава ўбачылісь - як упершыню.
Мы з табой пасядзім, спадзяюся пагрэюсь
З тваіх вуснаў і рук, сумаваўшых па мне.
Мы з табою сальемся - і хай хоць завея
Пад гарачым шчэ сонцам увесь сьвет ахіне.
Будзе час для нас цекчы, як мы пажадаем,
Будзе ўночы ў нас дзень, будуць ночы у дзень.
Мы на вокнах сваёй выпадковай кватэры
Подыхам выведзем: "*** і ***".
Растлумачым адно аднаму тое, хто мы,
Разьбярэм, што ў лістах не змаглі зразумець,
Паспрабуем давесьці, што ёсьць для сябе мы,
Ад Каханага-Сябра жадайма што мець...
Паспрабуй прыадкрыць ты, я вельмі прасіў бы,
Крыху больш мне свайго асабістага "Я",
Бо чамусьці складана асацыятыўна
Скласьці цэльны твой вобраз, загадка мая.
Я чакаю цябе, і прашу прабачэньня,
Калі раптам калісьці пакрыўдзіў цябе.
А цябе я малю - будзь крыху спакайнейшай,
Асабліва да цяжкасьцяў, што ў мяне...
...
Прысьвячаецца гэтаму дню ў гісторыі.
(і напісана амаль у гэткі ж дзень, амаль роўна ..цаць год таму. За год.)
...
(і напісана амаль у гэткі ж дзень, амаль роўна ..цаць год таму. За год.)
...
(перевод наведением, но не в самом стихе)
no subject
no subject
no subject
no subject
:)
:)
:)
А то, падчас, ідзеш-ідзеш - і ніяк да сустрэчы не дойдзеш:(
Вось так:
Сустрэцца аднойчы –
Вочы ў вочы…
І жнівеньскі вечар
Спрыяе сустрэчы,
Але -- недарэчы...
Старэнькі заплечнік
Пярэчыць.
Такім
Настальгічным
Рэчам.
:) ...
і так.
а бывае "само прыйшло" - да ня то.