dzienn: (Default)
dzienn ([personal profile] dzienn) wrote2006-10-20 09:48 pm

(no subject)

Самае сьмешнае са мной адбылося без усялякага Камэды-клабу і да яго...
Нагуляўшыся-наблукаўшыся чарговы дзень па Эўпаторыі, прыемна стомлены вяртаюся ўвечары дахаты. Цёмна ўжо, нават на цэнтральнай вуліцы, толькі бачныя скрозь дрэвы з кустамі крыху падсьветленыя сьцены ды вокны дамоў, крамаў, бараў... карацей – паўсюдна змрок, прыцішаныя гукі, моцныя пахі ды нязвыклыя расьліны. І раптам бачу на сьцяне здаравенны рэклямны надпіс:
“ГОТИЧЕСКИЕ ГРИБЫ” ... !!! ...
Не, не настолькі я ўжо грыбамі адвячэраў, я разумею, што частку надпісу магу й ня бачыць за выступам, і там насамрэч не Г першая, можа Т, і таму слова іншае... Але ўсё роўна ўжо крута. Ціха праплываю наступныя пару крокаў... каб потым рагатаць да самай хаты - там былі “Тропические рыбы” !!!

Яшчэ вясёлая ночка была – праразмаўлялі ўсё піва з палякамі. Заарканілі і іх гаспадары на вакзале ды завалаклі да сябе ў хату на агледзіны. Таўкуцца на кухні, o co, pani, chodzi? – так я вам и говорю ніхт фэрштэйн – і тут сярод бела дня ўваходзіць увесь такі зь сябе Dzien ;) І адразу: “Czes’c’! Miasto ciekawe, morze cieple, mieszkanie pie,kne!” Палякі ў шоку, бабка ў ауце :-D Палякі, безумоўна, засталіся, бабка зь дзедам перасяліліся на гаўбец(балкон), бліжэй да пані Юліі. Але грошай за рэкляму не скасьцілі..;)
(увогуле бабка сама пастаянна спрабавала нагадаць, што яна не прастая, што і француз у яе жыў, і сястра Касьянава – “Вы ж ведаеце, хто гэта такі?”, і ўсе разперазадаволеныя... – але мяне паважліва пабойвалася ;)) А тут я яшчэ і па-польску спакойна!
Падумаеш, па-польску – фігня, я ёй потым з украінскай перакладаў.. )
Агнешка за Варшавы і Робэрт з Лодзі, здаецца, – дайвэры. Прыехалі з Адэсы да Эўпаторыі каб зьездзіць на Тарханкут нырнуць. Два дні зьбіраліся – сабраліся такі. Агнешка працуе ў рэклямным аддзеле, магчыма, лепшага піва ў сьвеце – ну проста двойчы родная душа! ;) Робэрт – праграмэр. Пагудзелі зь імі вечар-ноч намана ў хаце, яны нават прастаўляліся ў асноўным. Вельмі хутка мой ензык польскі практычна скончыўся – не з-за піва, а таму што нафіга? Нават гэтая дзіўная моладзь нармальна разумее па-беларуску.
Гэта былі першыя палякі, якія ня ведалі, што гэта за рыцар на кані, белы, на чырвонай тарчы... (А Шымонэк із Шчэціну яшчэ ў 98-м мне яе ў момант намаляваў.) Хаця ў прынцыпе ў курсе, што ў нас робіцца.
Піва разам папілі – але засталіся крыху дзікаватыя. Кампашкай ніразу з намі не пахадзілі. Толькі ўвечары перад ад’ездам праз бабку даведаліся, што й яны назаўтра едуць у Севастопаль. Вось жа дурні – трэба было ў мяне спытаць, на чым лепей ехаць, а то папёрліся на Паўночны бок. А я-такі злавіў знойдзены ў нэце файны аўтобус Черновці – Севастополь, які ідзе хутка, па прамой, і ў цэнтар. Раней праўда ўстаць прыйшлося, але ўсяго на паўгадзіны (рэдка сустракаю людзей, якія пастаянна дрыхнуць дольш за мяне :) )

Дарэчы, пра аўтобус – напрыканцы яшчэ анекдот. Выхажу з вакзалу праветрыцца-паглядзець, ці не пад’язджае аўтобус – у дальнім кутку бачу нейкі падазроны Ікарус. Прыглядаюся – Севастопаль! Падыходжу – той самы! Пусты практычна. Я яшчэ спытаўся – у расчыненых дзьвярах стаяла нейкая жанчына, відавочна “мясцовая”, з аўтобусу, і кіроўца – ці хапае месцаў. “Да полный автобус свободных”, – адказала. І ўжо можна загружацца? (было яшчэ 15 хвілін да афіцыйнага прыбыцьця) – Конечно. Ну добра, пайшоў за сумкамі і квіткамі. Загружаюсь у аўтобус з квіткамі у руцэ – а тая спадарыня аказалася не пасажыркай, а тамтэйшай кантралёркай.
– Вы что, билеты покупали?!
– ?!?!... ну..., вы ж нічога не казалі, што і ў вас можна...
Ну я ж не знала, что у вас совести нет!

Да-а, Украіна, сука, вясёлая...

[identity profile] ka-lenka.livejournal.com 2006-10-20 08:31 pm (UTC)(link)
*Дочитала до конца и решила это проавишировать, чтоб у Дзена не возникали дурацки мысли*

пешы исчо

[identity profile] dzienn.livejournal.com 2006-10-21 03:16 pm (UTC)(link)
бе-бе-бе;) лепш бы напiсала цi было што цiкава..:) А то: "Увага! Дзен яшчэ нешта панапiсваў - усiм "втыкаць" бягом раз-два!" --гыгыгы:-D