dzienn: (Default)
dzienn ([personal profile] dzienn) wrote2007-06-03 12:27 pm

А вось і я

інтэрнэт у Дзень Народзінаў працаваў як ў дзень народзінаў...:((


2.06, пятніца, ~14.30 (па тым часе), Бабруйск.
Люда ў раддоме, прам у радзільную залю прынесьлі абед :) Валера мчыць туды на веліку :)
Дзяніска... памаўчаў, памаўчаў.., азірнуўся - а потым усім расказаў, што ён прыйшоў, і гэта ўсур'ёз! :)))



Рады буду сустрэцца з усімі хто пажадае, каб адзначыць гэтую падзею.:)
Як толькі атрымаецца - абвешчу час і зашыфрую месца ;))

Сачыце за навінамі! :))

а Дзень Народзінаў бяз бэзу*.. - ня лічыцца..:(
(* - сирени)


UPD - шок..!

У ноч на Дзень Народзінаў прысьнілася мне, што ў мяне нарадзілася дзіцё...
Я сам Нарадзіў!!! ;))) Ня ведаю, як гэта ў мяне атрымалася - але атрымалася, самым звычайным чынам... калі не зважаць на розьніцу ў поле :))
Роды прайшлі даволі лёгка :)) Мама з бабуляй хлопчыка забралі адразу, сталі вакол яго вазіцца - а я гляджу й патроху засынаю ад перажываньняў.. А дзіцятка расьце вельмі хутка - за некалькі гадзін амаль да году вымахала. Сьветленькі хлопчык чамусьці.
Вось я прачынаюся, хачу да свайго дзіця - бачу мой брат зь ім ляжыць-гуляецца. (Хай бы сабе люляў - але МАЁ! :) Дайце ж мне нарэшце!)
Падыходжу, кладуся побач, бяру сыночка пяшчотна - а ён ручкі да мяне цягне, прытуляецца адразу, лашчыцца, глядзіць на мяне вялікімі вочкамі, у іх шчасьце сьвеціцца, - і такім мілым дзіцячым галаском вымаўляе:

"Ма-ма" :))))))
?! :))

Прачнуўся ранкам у шоку й захапленьні :)) Сеў і сядзеў доўга - адыходзіў..:)

[identity profile] leagilar.livejournal.com 2007-06-03 01:45 pm (UTC)(link)
поздравляю!
расти большим и сильным!

[identity profile] ani-re-takk.livejournal.com 2007-06-03 02:19 pm (UTC)(link)
с днем с днем! )

[identity profile] dzienn.livejournal.com 2007-06-03 02:37 pm (UTC)(link)
;) а вось хто можа проста зараз, у раёне 18-19-20 выбрацца на наберажную ля тэлевышкі?! - Калі ласка!!! :))

[identity profile] orange-poison.livejournal.com 2007-06-03 06:21 pm (UTC)(link)
Ещё раз поздравляю :о)

Ну как там, много народу выбралось? :)

[identity profile] dzienn.livejournal.com 2007-06-03 08:25 pm (UTC)(link)
цябе не хапала :) - даруй што стармазіў з пэрсанальным-на ўсялякі выпадак-запрашэньнем..

[identity profile] orange-poison.livejournal.com 2007-06-03 08:35 pm (UTC)(link)
калi б не хапала - патэлефанаваў бы ;о))))

[identity profile] dzienn.livejournal.com 2007-06-04 09:20 pm (UTC)(link)
*калупаецца ножкай..*

[identity profile] crannk.livejournal.com 2007-06-03 08:16 pm (UTC)(link)
Еще раз тебя с твоим!!!!!
А теперь я знаю немножко твоей биографии %)

[identity profile] dzienn.livejournal.com 2007-06-04 09:19 pm (UTC)(link)
А наздароўе! :) (у мяне яшчэ шмат гісторый засталося..;) )

ДЗЯкуй табе вялікі! І ўсё большы й большы. :))

І ўсім - шчыры дзякуй!!!