Гэта не пра ярмо крывавага рэжыму.
Гэта горад такі, калі хто ня ў курсе. Недалёка ад Менску мястэчка, аж райцэнтар.
Гэта пра вольных добрых прагных да сьвятла людзей.

Зь якіх першы стрэчны апошні дарожна-камунальны рамонтнік ведае што ў старым касьцёле хрысьцілі бацьку Янкі Купалы.
- Гэта што, таго самага Дамініка Луцэвіча?!
- Да, яго.

А другі першы стрэчны аказваецца кіраўніком духавога аркестру й перажывае што ў дзяцей ад кампутараў не разьвіваецца памяць.
А міма прабягае цёцечка - у той касьцёл, які цяпер дом культуры - на рэпэтыцыю самадзейнага хору.
А супрацоўніца таго дому культуры хоць і любіць яго, але перажывае што касьцёл не вярнулі вернікам.


І мы да іх прыстаем зь вясёленькім пытаньнем: "Які б чэмпіянат правесьці ва Ўзьдзе?",
а яны практычна ўсе нам кажуць:
- Фэстываляў б нам, рок, фольк і народных мастацтваў.
- Вось у Швэцыі пастаянна фэсты розныя, там людзі ўмеюць адпачываць, - кажа залоўлены за вырабам чарговай шкатулкі народны ўмелец.
(Разумееце што гэта значыць?! Гэта ж значыць што ён і сам Умее! Ведае Як!)
- А што ўсё пра спорт, культуру трэба разьвіваць!


І пры гэтым Усе хваляцца сваёй футбольнай камандай, чэмпіёнам аж Менскай вобласьці.
- Вось футбалісты ў нас!..
- Дааа, нам ужо расказааалі, што чэмпіёёны..
- Ужо другі год!
І
(тым больш ня дзіва што мы іх імгненна палюбілі)
Упершыню
нейкім невядомым панаехаўшым журналістам з камэрай на перавес
НІХТО НЕ АДМОВІЎСЯ ад інтэрвію!!!

А што на фотках людзей няма... -
- дык глядзіце у праграме :)
І заўтра тут яшчэ + фотка ;)
no subject
Date: 2013-11-12 08:43 pm (UTC)From:no subject
Date: 2013-11-13 08:38 am (UTC)From:no subject
Date: 2013-11-13 08:47 am (UTC)From:я це ў раёне др званіў, званіў - ты дзе быў? ;)
мы ж бегалі па гораду бягом...(