Sep. 12th, 2014

dzienn: (падыходзь-налятай! :)))

Заарканілі мяне ў флэшмоб, [livejournal.com profile] maggalia. Там трэба пра нейкую абстракцыю рэальна напісаць. Ціпа "Абстракцыя і Я", "Абстракцыя ў жыцьці", "Я абстракцыя" і ўсё такоэ. Ню, я й не супраціўляўся. Калі дзяўчыны пачынаюць ў голас прылюдна разважаць наколькі яны ад разумных эрудыраваных мужыкоў пруцца (да якіх я маю сумленьне сябе залічаць), а потым задаюць мужыку пісаць пра гумар... а я памятаю, што й ад гумару ў мужыках жанчыны пруцца балдзеюць, мне расказвалі...

І вось як пасьля такога ўступу што разумнае пісаць? Што пісаць?
Што жанчын з гумарам люблю й абажаю? З разуменьнем гумару. Панятлівых кароча). Дык што тут пісаць, тут любіць трэба.
Што я ніколі гумарам не карыстаўся ў вышэйпазначаных карысьлівых мэтах?, самі падалі Не павераць жа. А дарма, бо праўда. Ня ўмею я так. Дый ніяк ня ўмею Проста калі чалавек на сваім месцы, калі яму хораша — мне тобіш, — дык ён і пачынае весела сябе паводзіць, магчымасьці для гумару адчыняюцца там недзе нейкія. Некаторым падабаецца.
А як не дык не. Я дарэчы ну ніразу не весельчак сам па сабе. Але бывае прабівае. Больш за тое — першая рэакцыя ў мяне на якія-небудзь размовы пра мяне й гумар: "ня бачылі вы мне вясёлага". Па сапраўднаму... Амаль ніхто тут ня бачыў. Падаецца мне так. Што ўсё ўжо ня так і ніколі ня будзе так.
А было што па вяртаньні з дня народзінаў аднаклясьніка бацька за мяне ўзяўся ўсур'ёз: "Ты што, пьяны??!! Што вы там пілі??" А мы там пілі кампот. Але ж так нам было весела, так нарагаталіся, што з ног валіліся — што сапраўдныя пьяныя й побач не валяліся.
Ну мо й таму я дагэтуль практычна й ня пью — я й без алькаголю ўмею. (Оох, як мы на паступленьні з хлапцамі над абстракцыйным анекдоцікам ржАААААлі..! :) )

Якой там яшчэ канкрэцікі накідаць. Граў у студэнцкім тэатры — мы ж там з абавязковым гумарам-сатырай сцэнкі-спэктаклі рабілі. І КВНшчыкаў гнабілі :) А мяне чамусьці паклікалі ў КВН — але не сраслось. Не разумеў я іхнага гумару)) "Я ж тэатрал, пашто мне спускацца:))" мне ў Бабруйск наогул трэба. Але ў тэатры нашым я толькі граў. Калі "старэйшыя" сыйшлі, тады й сам пісаць-рэжысэраваць пачаў — але тады мы так і ня скончылі, нічога не дарабілі.

А галоўнае ў маіх стасунках з гумарам, я тут з гэтай нагоды падумаў, што:
што гумар у мяне наймацнейшым чынам павязаны з эрудыцыей. Вельмі часта каб зрабіць сказаць сьмешна, дастаткова ўбачыць за што ў размове й атачэньні можна зачапіцца й як гэта павязаць з чым вядомым цікавым у гісторыі-навуцы-ўчорашніх падзеях й чым заўгодна. І вядома ж гэта трэба зрабіць своечасова, імгненна значыць.
Але гэта ўжо пра рэакцыю, пра іншую абстракцыю — каму яе задаць?


Page generated Aug. 15th, 2025 01:22 am
Powered by Dreamwidth Studios