Sep. 8th, 2014

8/IX - 1514

Sep. 8th, 2014 03:26 pm
dzienn: (bond..)

Яно вядома навошта бясконца прыгадваць старыя войны.
Але 1945 гэта таксама ўжо даўно. Ці, ў параўнаньні зь ім, 1914 таксама нядаўна.
Яно вядома шмат з кім войны былі, і з бліжэйшымі суседзямі і з дальнімі прыхаднямі.
Але як раз у той бітве той вайны беларускае войска здабыла сваю найгеніяльную перамогу ў гісторыі. На сваёй зямлі, абараняючыся.
Яно вядома мы тады рускіх пабілі.
Дык што — галоўная праблема, што рускіх? Немцаў біць можна, а рускіх не? Можа й нападаць немцам нельга а рускім можна? А можа падлічым хто больш беларусаў паклаў?
А можа проста ня будзем замоўчваць сваю гісторыю абы ўсходніх братоў не раздражняць? Можа яны самі супакояцца, як не перажываюць немцы з-за парадаў на 8-9е траўня? Можа ўзгадаем усе, што 8 верасьня — нармальны й лягічны свой Дзень вайсковай славы, Дзень абаронцы Айчыны. А ня тое што фіг-паймі-адкуль 23 лютага.
Сапраўды ж — 500 год прайшло. Ужо ня важна ад каго Абаронцы — галоўнае што Айчыны.

перевод наведением

Profile

dzienn: (Default)
dzienn

December 2016

S M T W T F S
     1 23
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Page Summary

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Aug. 15th, 2025 05:16 am
Powered by Dreamwidth Studios