возьмі меня к реке, отнесі меня в воду,
Aug. 9th, 2014 05:41 pmНарэшце грамыхае. Недзе там, у іншым сьвеце, у нейкіх невядомых іншаплянэтных менсках і мядзелях, калі верыць шпіёнскім зьвесткам, ужо лілі дажджы. Бабруйск таксама аказваецца касьмічных маштабаў, як і належыць сталіцы сьвету: бабкі шапочуць што "на шынным учора бачылі дождж". А я жыву ў раёне найбліжшчым да шыннага - ня бачна й ня чутна й ня пахла, што ўжо пра дальнія часткі гораду казаць. Але вось і так пастаянныя хмаркі скучкаваліся, і ўжо паграмыхвае. Мо й тут нарэшце будзе, ну хоць трошкі. Колькі ж можна гэтае ад 36 да 42 у сухім астатку.
Вакно як раз пафарбавалі.