Jul. 26th, 2014

dzienn: (I'm a real alien)

Закалябала мяне рэабілітавацца-рэабілітавацца ды не вырэабілітавацца. Мабыць замінае што з хронікамі ня скончыў.
А там жа галоўны хронік застаўся :) Пра якога ё што расказаць.
І на гэтым месцы магла б быць найкруцейшая ілюстрацыя.
Але... бяз крыўдаў — я баюся што ня ўсе настолькі крутыя бісчуфствіныя бабруйскія рэйнджэры :)

Бо што робяць нармальныя людзі на апэрацыйным стале?
Хто сьпіць-баіцца.
Хто сьпіць-не баіцца.
Хто ня сьпіць, да адчуваньняў прыслухоўваецца, дзеяньні брыгады кантралюе.
Хто размаўляе з анэстэзіёлагам.
А што на апэрацыйным стале рабіў Дзен?
можаце чэсна напісаць свае варыянты падзей, нават калі ўжо прачытаеце ) )

Вось такое аблама абарванае кіно, працягу якога ня хочацца :)

Page generated Nov. 14th, 2025 03:10 pm
Powered by Dreamwidth Studios