Jul. 22nd, 2014

dzienn: (падыходзь-налятай! :)))

Хронікі нашых кронік зьмяніліся скопам мултыплікацыйным калейдаскопам. Адзін сыйшоў другі прыйшоў першы вярнуўся (ад нас так проста не сыходзяць) зноў сыйшоў другі сыйшоў вярнуўся (я ж казаў так проста не сыходзяць) мяне нарэшце павезьлі чыніць праз 2 гадзіны прывозяць — а там два новых (я пра іх шчэ на стале чуў), і хутка трэці прыйшоў!
А я ўжо дзееед )) Абучаю навічкоў парадку, знаёмлю з мэдсёстрамі завочна. Ну, з кім можна й пазнаёміцца, а з кім нажаль прыйдзецца. Наколькі пасьпяваю знаёміць — але пра гэта пазьней.

Адзін навічок — "я мужык беларус" клясычнай рэдакцыі. Высокі худы з вострым тварам і сівой высокай, назад, фрызурай. Сівы вус, вядома, ў камплекце. З прозьвішчам Слесарев... Ну практычна Опельбаум-Одэмвінге.
А яшчэ ён першы паслаў букашэнку куды трэба, пры першым узгадваньні, і машына ў яго з 96га году не ржавее бо плястмасавая.

Другі амаль аднафамілец трэцяга, назавем іх Борат-В і Борат-Б. Да Бората-В прыйшлі госьці: сястра жонкі й жонка. І на гэтым я лепш замоўкну і выдумвайце сэрыялы самі. Ці вас нічога не засмуціла ў гэтай фразе?)
А яшчэ ён вэтэрынар, зрабіў свайму пабітаму машынай сабаку карсэт з табурэткі (і вылячыў псінку), расказаў Свабодзе нам шмат цікавага пра "свінскую чуму" й мэтады "барацьбы" зь ёй, і хацеў зрабіць ставок у загоне для сваіх дзікіх качак, ды навярнуўся ў нашу палату.

Дзе быў яшчэ й трэці навічок. Варты асобнай трэцяй сэрыі, ды чаго бадзягу развадзіць. эгегей далей и перевод наведением )

і ілюстрацыю для отвлечения внимания :)

18072014-fikus27


Ну й усё-ткі каб дабіць) )
Амаль занавес :)
Бо мяне раптоўна выпісалі :))

Page generated Aug. 15th, 2025 02:37 am
Powered by Dreamwidth Studios