Aug. 10th, 2013

dzienn: (Ja. "default")

Выспаўшыся й зарадзіўшы батарэйкі, забаўляў расказамі на кухні гаспадыню, бабулю й Насьцю, ну й зяць часам заходзіў. А пан Мыкола пайшоў зноў у краму, і нешта доўга не вяртаўся, а сыходзіць безь яго няёмка, так я чакаў. А ён вярнуўся й сказаў што знайшоў мне праважатых на Бухтовець, суседі туды йдуць. Разьвіталіся з хатай, павёў да суседзяў. Там маладыя муж Васылій з жонкай ды ейная сястра ды яшчэ нейкі хлопец ішлі па сваіх справах. Мыкола мяне ім перадаў, разьвіталіся, праўда пакуль яны сабраліся й мы пайшлі, па дарозе зноў яго сустрэлі :)
І вось тут нарэшце У нядзелю раніцай, апоўдні, з боку вёскі Манявы ў горы зайшоў...;)


IMG_0339_-



А пайшлі мы вядома ж не па "трасе" праз Бойкы, а тайнымі сьцежкамі :) нармальна так у гору. Спачатку я крыху адставаў – дык яны ж паражняком, а я перагружаны, а потым пакуль яны баўбаталі-адпачывалі з сустрэтымі знаёмымі, я іх сур'ёзна абагнаў і адпачыць пасьпеў пакуль чакаў.
За гэты час і пост той першы тут зьявіўся, няважна што я ў гарах без інтэрнэту.
І як мне маняўцы не намякалі што трэба іхны вадапад абавязкова ўбачыць, я вырашыў ісьці толькі на Бухтівецкі, каб не губляць час на сюды-туды, усё ж у самой Маняве быў, пойдзем у іншыя мясьціны, і колькі там яшчэ да Ярэмчэ чапаць…

Праважатым было насамрэч зусім не туды куды мне, не на Буковэ з вадаспадам :) На адной зь верхніх разьвілак Васіль пайшоў са мной мне дарогу паказваць. Выйшлі на шырачэнну трасу лесавозаў, сказаў што да самага Маняўскага вадападу вядзе, а мне, каб на Бухцівецкі, нырнуў у лес ды вывеў на нябачную з дарогі сьцежку. Растлумачыў што "па ёй і ісьці, гэту паляну з краю абыйсьці, іншую прайсьці" ну й карацей неяк там дайсьці :) (я вядома пад канец паходу личыв що и розмовляти украинскою можу, але ж то не значыць що я всю гуцульскую скороговорку добре розумію) Разьвітаўся й з гэтым, пайшоў у кусты.

Вельмі хутка мне захацелася крычаць "Васііілііій! Васііліій!" ))) Ну кусты й кусты, добра сьцежка ёсьць, а палян ня бачна, адну мабыць даўно прайшоў, а другую… вось калі выйшаў на другую, я ўжо амаль бяз жартаў стаў "Васііілііій!" крычаць :) Адна дарога прама, другая направа вакол паляны, больш нахожаная. Раскінуў я мазгамі ды пайшоў прама. Аказалася правільна, і домікі сталі зьяўляцца, значыць вёска хутка не прападу.І тут я ўбачыў гэта )

Мабыць, што было далей у гэты дзень, даведаецеся ўжо ў іншы раз. Мабыць праз два тыдні :) А то зараз і так многа ўражаньняў трафіку.

перевод есть )
ЗЫ: Соры за "заваленыя гарызонты" - прогi графiкi глючылi й разам з браўзэрам тупiлi

Page generated Aug. 15th, 2025 01:22 am
Powered by Dreamwidth Studios