Больш у Вільню ні нагой
Aug. 9th, 2013 03:45 pmна цягніку.
Пакуль не адменяць гэты зьдзек на вакзале.
Чуў-чытаў пра новую праверку, на шляху назад нават раз трапіў - за 5 хвілін да адпраўленьня на бягу, і было пуста. А тут...
Моцна пашкадаваў што ня ўзяў камэру. Карцінкі "руляць" без камэнтаў:
Натоўп у праходах-тамбурах задоўга да прыезду.
Як дзьверы адчыніліся - усе бягом у адзіны пераход. З клункамі-пакункамі-чумаданамі... Здавалася б, прыехалі ў сталіцу эўрапейскае дзяржавы, не на перасадку ж - куды бегчы?
На
Усе стаяць.
Усе стаяць.
Мужык чытае кнігу. Чытае, чытае, падымае галаву, азіраецца, ўглядаецца ў пашпартны праход, зноў падае ў кнігу. Вось прам так адным статычным плянам на паўхвіліны й паказаць! І ён стаіць, і фон стаіць.
Малы хлопчык, напяваючы пад нос песеньку пра пашпарты, бачком-цішком уздоўж сьценкі крадзецца збоку ад будкі кантралёраў да выхаду.
Гробаная працЫдура заняла 40 хвілін. 40!!! Без праверкі багажу!, з-за яго адсутнасьці.
Усё таму што "лабусам" стала ўлом катацца цягнікамі й правяраць на памежнай станцыі ці на хаду.
Лабухі.
Ну іх Stotis значыць нафіг.
А тут і нашая чыгунка за той жа самы вагон што ў звычайным цягніку дзярэ на 40 "букетаў" больш - бо ціпа "мягкі", ціпа ў новым швайцарскім цягніку. А знайдзі 2 розьніцы ў вагонах - фігу. Аўтобусам ужо таньней
І цягнік без прыбіральняў (толькі ў канцавых вагонах), і з гарачай мінэралкай (бо ў будках праваднікоў нічога ахладжальнага не прадугледжана да зімы.)
Не-не-не – толькі аўтобус. Пакуль прыніжэньне на шляху ў Эўропу не адменяць – толькі аўтобус.
Ну а потым – Вострая брама, Ніжні замак (у музэй не пайшоў), праспэкт Гедыміна, Лукішкі, цёплы дожджык, закупы ў ЦУПе, абед з вайфаем, кактэйлем манга і відам на міжнародны пляжны валейбол (украінская жаночая зборная так і пайшла па гораду ў форме :) ). Потым усё добра.
и перевод наведением, да
PS.
![[livejournal.com profile]](https://www.dreamwidth.org/img/external/lj-userinfo.gif)