Гістарычныя паралелі
Jul. 12th, 2011 11:19 pmДа сярэдзіны XIX стагоддзя Італія была падзеленая на некалькі частак, якія ці прама належалі іншым дзяржавам (Аўстрыі), ці кіраваліся манархамі з замежных дынастый. Толькі Сардынскае каралеўства кіравалася дастаткова сваёй дынастыей і было незалежным, і даволі не слабым (у 1849м каралём адзінага італьянскага зь італьянкіх каралеўстваў стаў Віктар Эмануіл).
Па ўсёй Італіі шырылася жаданьне бачыць сваю краіну адзінай і свабоднай. Змаганьне за незалежнасьць прыймала розныя формы. Напрыклад у Міляне
"VIVA VERDI! ".
Аўстрыйцы цудоўна ведалі, што італьянцы насамрэч маюць на ўвазе не кампазытара, а
"Vittorio Emmanuelle Re D'Italia" - "Віктар Эмануіл, кароль Італіі".
Але не маглі арыштоўваць людзей за любоў да музыкі.
а яшчэ тыя мілянцы, з-за таго што манаполія на продаж тытуню належала аўстрыйцам, масава кідалі паліць і нават білі тых хто працягваў...