Jul. 12th, 2011

dzienn: (I'm a real alien)

Да сярэдзіны XIX стагоддзя Італія была падзеленая на некалькі частак, якія ці прама належалі іншым дзяржавам (Аўстрыі), ці кіраваліся манархамі з замежных дынастый. Толькі Сардынскае каралеўства кіравалася дастаткова сваёй дынастыей і было незалежным, і даволі не слабым (у 1849м каралём адзінага італьянскага зь італьянкіх каралеўстваў стаў Віктар Эмануіл).

Па ўсёй Італіі шырылася жаданьне бачыць сваю краіну адзінай і свабоднай. Змаганьне за незалежнасьць прыймала розныя формы. Напрыклад у Міляне кожную сераду перад кожнай пастаноўкай опэры Вэрдзі вакол тэатру "Ля Скала" зьбіраўся шматтысячны натоўп з воклічамі
"VIVA VERDI! ".

Аўстрыйцы цудоўна ведалі, што італьянцы насамрэч маюць на ўвазе не кампазытара, а
"Vittorio Emmanuelle Re D'Italia" - "Віктар Эмануіл, кароль Італіі".
Але не маглі арыштоўваць людзей за любоў да музыкі.



а яшчэ тыя мілянцы, з-за таго што манаполія на продаж тытуню належала аўстрыйцам, масава кідалі паліць і нават білі тых хто працягваў...

Page generated Oct. 18th, 2017 07:23 am
Powered by Dreamwidth Studios