Jul. 6th, 2011

dzienn: (BLR)

Акцыя маўклівага пратэсту прайшла і ў Кобрыне. Зь 19тай па цэнтру пляцу стаяла-гуляла чалавек 25-30, яшчэ столькі ж сядзела-брадзіла па краю зацікаўлена. Менты і чувакі ў штацкім тусілі па пэрымэтру, час ад часу міліцыянты правяралі ў людзей дакуманты - на што часта атрымлівалі "А на якім аснаванні? Вы мяне ў чымсьці падазраеце?" Міліцыянты спрабавалі паразмаўляць па душам, з падобнай на "прабачце" інтанацыей. І на разьвітаньне казалі "Шчасьліва!"
Мяне не правяралі :) *мо іх адпугівала майка "Я не люблю алкоголь"..)))
Усё здымалі на відэа чувакі ў штацкім з "Альфы Рамэа" 2000 АК-1



Зрэдку але машыны сігналілі тым хто сабраўся.

Калі я а 19:50 пайшоў за малым, пахлопаў групе ў цэнтру. Гэта былі першыя Кобрынскія аплядысьменты сёньня)
Дзесьці а 20:10 усе спакойна разыйшліся.
Наогул настрой у многіх нават пэнсіянэраў рэзка пратэстны.


(Ані лайф3джы не фурычыць ані фоткі з гэтай мабілы ў нэт не хацяць, таму іх сёньня ня будзе)

Profile

dzienn: (Default)
dzienn

December 2016

S M T W T F S
     1 23
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Page Summary

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Aug. 15th, 2025 08:39 am
Powered by Dreamwidth Studios