Працяг? Пачатак? ці супадзеньне?
Jul. 5th, 2011 09:43 amМяне такі затрымала міліцыя. Учора.
У мэтро. "Для проверкі документов". Ну я пасьміхаюся прам так:
- Да няўжо? ;)
- Да, не беспокойтесь, я думаю, Вас быстро отпущу.
Да хто тут непакоіцца, божа ж ты мой.
Зноў сунуў яму працоўны пропуск - іншага дакуманту з сабой няма. Не хапіла, пайшлі ў каморку іхную разьбірацца.
Там яшчэ адзін сядзіць, у камуфляжы. Першы сеў запісваць-сазваньвацца, мне стандартныя пытаньні задае - нараджэньне, прапіска. Другі ў яго пытаецца
- А што там за корачка?
- Да вот, "інженер ..."
- Так чего ты его задержал?
- ... Ну, наводка была на похожего, что пропал без весті.
Сядзім, пакуль першы па тэлефоне правярае што я гэта я. Гляджу на стэнд іхны са зьніклымі і розыскам. "Мяне" там ясен пень няма. Камуфляжны з усьмешкай паказвае на адну фотку: "Как с ліхіх 90х, правда? С фільма "Брат-2" :)" Ну я раблю выгляд што мне й іншыя карцінкі зацікавілі, пару словаў пра сёе тое.Тут першы ўсё праверыў - "Спасібо, всё нормально, Вы свободны"
Ну й пайшоў я як свабодны чалавек.
У сваёй усё той жа майцы ;)