Футбол па афрабеларуску
Jun. 23rd, 2010 12:46 pmПеревод наведением
- Гэта калі пачынаеш глядзець на 15й хвіліне, на 18й бачыш і чуеш як адна каманда забівае, і толькі ў раёне 45й даведваешся, што - аказваецца - лік 1:1.
І гэта ўсё што ты ведаеш пра першы гол - за ўвесь матч.
(Таму што тытры з Афрыкі такія маленькія што іх бачна толькі калі экран на ўсю сьценку, і паказваюць іх 3-4 разы за тайм (прычым на нямецкіх каналах чамусьці тытры свае вісяць пастаянна.)
А паўторы галоў паказваюць таксама толькі пасьля саміх галоў - і, зрэдку, пры замене таго хто забіў. А беларускія камэнтатары трындзяць пра ўсё што заўгодна, а пра тое што трэба - лічаць што мы самі ведаем.)
Гэта калі ў камэнтатара ёсьць чароўнае слова: "Джабулані". Калі мяч адскачыў далёка - "джабулані" вінаваты. Калі блізка - зноў мяч вінаваты. Ён жа непрадказальны. Калі форвард ударыў высока, калі галкіпер адбіў крыва, калі дрэннаму танцору - усім мяч вінаваты. Ён жа непрадказальны, як вам ужо сказалі 15 раз за 45 хвілін.
(Прадказваю: за наступныя 45 скажуць яшчэ 10-15.)
Гэта калі ў тэлепраграме па выніках дня чарнявая бляндынка, дзяўчына (ад) спонсара, выбірае самы прыгожы гол: "Гол Аргентины, потому что Марадона так за них болел!" (с) Ню, добра что яна такі нешта ведае пра футбол: акрамя назвы спонсара і таго што Аргентына гэта крута, яшчэ й як выглядае Марадона.
А калі адзін футбаліст (напрыклад, Фабіяна) забівае 2 гала, чарнявая бляндынка спакойна называе лепшым галом "гол Фабиано" - і нікому ў студыі не прыходзіць у галаву ўдакладніць, які ж канкрэтна. Гол паўтараюць - але чаму гэты? можа дзяўчына спонсара казала пра другі?
А назаўтра 2 прыгожых гала забівае Вілья - і гісторыя паўтараецца абсалютна.
Гэта калі пад час трансьляцыі нам вееееельмі павооольна паказваюць чорныя ногі, белыя трусы і зялёную траву (прыгожа, не пытаньне) - а паўторы галоў пачынаюць паказваць з моманту пасьля самага цікавага, ці абрываючы перад ім, і зь 7мі паўтораў на 1 бачна цудоўна, на 2х ня бачна нічога.
А ў праграме па выніках дня паказваюць па 2 разы 3 паўторы: на адным ня бачна нічога, а таго на якім бачна цудоўна - няма.
---
Гэта калі Чэмпіянат першы раз праходзіць ў Афрыцы, таму што Афрыка ўжо навучылася гуляць, і трэба іх аддзячыць-падтрымаць - і ніводная афрыканская каманда не выходзіць з групы.
Я сказаў, што афрыканцы ня выйдуць, яшчэ ўзімку - ніхто ня верыў. І каб стаўкі такія былі - ня чуў, а то б паставіў. А вось наце вам... "It's time for Africa". І шкада трохі тых неграў, і злобна радуюся што правільна прадказаў... Але шкада толькі трохі - мо за розум возьмуцца і зноў пачнуць вучыцца гуляць.
UPD:
укуркi сэрбы ўмудрылiся здуць Аўстралii - i прапусьцiлi такi адзiных афрыканцаў у плэй-оф, Гану.