dzienn: (fan of sports)

Перевод наведением


- Гэта калі пачынаеш глядзець на 15й хвіліне, на 18й бачыш і чуеш як адна каманда забівае, і толькі ў раёне 45й даведваешся, што - аказваецца - лік 1:1.
І гэта ўсё што ты ведаеш пра першы гол - за ўвесь матч.
(Таму што тытры з Афрыкі такія маленькія што іх бачна толькі калі экран на ўсю сьценку, і паказваюць іх 3-4 разы за тайм (прычым на нямецкіх каналах чамусьці тытры свае вісяць пастаянна.)
А паўторы галоў паказваюць таксама толькі пасьля саміх галоў - і, зрэдку, пры замене таго хто забіў. А беларускія камэнтатары трындзяць пра ўсё што заўгодна, а пра тое што трэба - лічаць што мы самі ведаем.)

Гэта калі ў камэнтатара ёсьць чароўнае слова: "Джабулані". Калі мяч адскачыў далёка - "джабулані" вінаваты. Калі блізка - зноў мяч вінаваты. Ён жа непрадказальны. Калі форвард ударыў высока, калі галкіпер адбіў крыва, калі дрэннаму танцору - усім мяч вінаваты. Ён жа непрадказальны, як вам ужо сказалі 15 раз за 45 хвілін.
(Прадказваю: за наступныя 45 скажуць яшчэ 10-15.)

Гэта калі ў тэлепраграме па выніках дня чарнявая бляндынка, дзяўчына (ад) спонсара, выбірае самы прыгожы гол: "Гол Аргентины, потому что Марадона так за них болел!" (с) Ню, добра что яна такі нешта ведае пра футбол: акрамя назвы спонсара і таго што Аргентына гэта крута, яшчэ й як выглядае Марадона.
А калі адзін футбаліст (напрыклад, Фабіяна) забівае 2 гала, чарнявая бляндынка спакойна называе лепшым галом "гол Фабиано" - і нікому ў студыі не прыходзіць у галаву ўдакладніць, які ж канкрэтна. Гол паўтараюць - але чаму гэты? можа дзяўчына спонсара казала пра другі?
А назаўтра 2 прыгожых гала забівае Вілья - і гісторыя паўтараецца абсалютна.

Гэта калі пад час трансьляцыі нам вееееельмі павооольна паказваюць чорныя ногі, белыя трусы і зялёную траву (прыгожа, не пытаньне) - а паўторы галоў пачынаюць паказваць з моманту пасьля самага цікавага, ці абрываючы перад ім, і зь 7мі паўтораў на 1 бачна цудоўна, на 2х ня бачна нічога.
А ў праграме па выніках дня паказваюць па 2 разы 3 паўторы: на адным ня бачна нічога, а таго на якім бачна цудоўна - няма.

---
Гэта калі Чэмпіянат першы раз праходзіць ў Афрыцы, таму што Афрыка ўжо навучылася гуляць, і трэба іх аддзячыць-падтрымаць - і ніводная афрыканская каманда не выходзіць з групы.
Я сказаў, што афрыканцы ня выйдуць, яшчэ ўзімку - ніхто ня верыў. І каб стаўкі такія былі - ня чуў, а то б паставіў. А вось наце вам... "It's time for Africa". І шкада трохі тых неграў, і злобна радуюся што правільна прадказаў... Але шкада толькі трохі - мо за розум возьмуцца і зноў пачнуць вучыцца гуляць.


UPD:
укуркi сэрбы ўмудрылiся здуць Аўстралii - i прапусьцiлi такi адзiных афрыканцаў у плэй-оф, Гану.

Date: 2010-06-23 11:17 am (UTC)From: [identity profile] lilorealy.livejournal.com
:)) а я за Аргентину болею:) именно по причине того, что у них Марадона:) нет, ну у них, конечно, еще Лео Месси и зять Марадоны (не помню как зовут), но энергетику Марадоны, а значит, и его команды, переплюнуть кому-то сложно. Даже действующим чемпионам мира итальянцам. Я тоже "чарнявая бляндынка":)))

на счет всего остального - +1000!

Date: 2010-06-23 11:20 am (UTC)From: [identity profile] dzienn.livejournal.com
ты не "бляндынка" ;)))

*нічога ня маю супраць Аргентыны.
Да іх сустрэчы з Англіей :)

Date: 2010-06-23 12:59 pm (UTC)From: [identity profile] irishka-sh.livejournal.com
«И боже вас упаси - не читайте до обеда советских газет! - Так ведь других нет? - Вот никаких и не читайте!»
Гэта я да чаго? А! Не слухайце каментатараў!))
Наогул, не чэмпіянат, а фігня нейкая, амаль і не гляджу, так, крыху нашых.

Date: 2010-06-23 01:16 pm (UTC)From: [identity profile] dzienn.livejournal.com
пасьля 5й хвiлiны першага матчу й да ўчора - нашы былi той фiгнёй (( а ў другiм туры ўжо дастаткова нармальных матчаў было. i будзе. а камэнтатараў... сапраўды лепш бы проста гук тых "мух" пускалi, i хопiць. А то аднаму мяч замiнае, другому "ну вы же понимаете, да, дорогие телезрители, блабла"... Вось у той "праграме па вынiках" той самы Навiцкi - ну нармальны ж разумны мужык, спэцыялiст нават. А як гульню камэнтаваць пачне, дык... хавайся ў бульбу, дарагiя тэлэгледачы, да.

Date: 2010-06-23 01:37 pm (UTC)From: [identity profile] irishka-sh.livejournal.com
мне толькi адзiн падабаецца, толькi не ведаю, як зваць яго, нiяк не атрымлiваецца пачатак трансляцыi глянуць))

Date: 2010-06-23 08:37 pm (UTC)From: [identity profile] dzienn.livejournal.com
ню вось сёньня аўстралiйскi брамнiк адбiў мяч перад сабой, сербы такi гол забiлi - вiнават хтобывыдумалi ?? ;)))
Edited Date: 2010-06-23 08:38 pm (UTC)
Page generated Sep. 29th, 2025 01:45 pm
Powered by Dreamwidth Studios