Feb. 25th, 2010

dzienn: (I'm a real alien)

Хрэна нам далі, а не мэдаль. Асоль ціпа 4я, Ала 8я.
і гэта яшчэ ў апошнім скачку лідарка кітаянка пакацілася кубарам.

Я не спрачаюся з тым што кітаянкі ў прынцыпе скачуць ня дрэнна. А то й добра. Хаця й хітра-опа прызямляюцца ледзь не на гарызантальны шпагат, абы не заваліцца. І аўстралійка, што выйграла, добра лётала. І я бачу што першы скачок Алы Цупер быў з памылкамі (пастаянна сагнутыя ногі). А вельмі добра выкананы другі быў слабейшы за першы па складанасьці. Я нават згодны з тым што падцвердзілася правіла: "пераможца кваліфікацыі мэдаль не выйграе"...

Але каб Цупер пасьля 1га была вышэй толькі за тых хто замест прызямленьня загрымеў?! Каб Сьлівец ў цудоўным! другім скачку - без памылак! - была толькі 5й, прайграўшы 7,5-10,5 балаў тым хто ішоў ніжэй за яе?!! (і амаль 7 балаў свайму першаму! калі яна была 3й)
нарэшце каб тая кубарам паваліўшаяся кітаянка, хоць і ішла спачатку першай, у выніку абыйшла Цупер, у якой усяго толькі былі памылкі, на 10 ?!! балаў...

Я ні храна не разумею ў судзействе гэтага віду спорту... Я ні храна не разумею - Як Так можна!

называлось: "пролёты с помощью". остальное наведением

Page generated Aug. 21st, 2025 01:56 am
Powered by Dreamwidth Studios