Feb. 23rd, 2010

dzienn: (do You really...)

Мы ўсё апасаліся што Дашка што-нідзь учудзіць... Не туды пальне зноў, ці ня так, ці яшчэ што...
А яна без усялякіх выкрутасаў прынесла нам мэдаль.

Але shit такі happend...( У лыжнай эстафеце.
На апошнім этапе паўфіналу наш Леанід Карняенка ўжо на фінішнай крывой спакойна гнаў другім - жалезны выхад беларусаў у фінал, што ўжо цудоўны вынік.
І - зьвярнуў не туды...
Не на фінішную прамую, а туды дзе эстафеты раней перадавалі. Лідар далёка адарваўся, ня бачна было дзе канкрэтна ён едзе, з-заду ня так моцна напіралі, а на разьвілцы той паспрабуй зарыентуйся, тым больш на хуткасьці... І доўга яшчэ гнаў там, пакуль заўважыў.. А гэтыя 2 ўчасткі ў гэтым месцы ўжо бар'ерам агароджаныя. Вяртацца позна, пералазіць - ня ведаю, мо забаронена - і таксама кучу часу зойме...
Так замест шыкоўна заваяванага месца ў фінале Беларусь стала адзінай, хто не дабраўся да фінішу...

Гэта вядома ня толькі звышкрыўдна, а нават сьмешна - але.
Усе даўным даўно праехалі, для ўсіх застаўся толькі фініш - ЧАМУ няправільны паварот ня быў перакрыты?! Ці хаця б стрэлак якіх: "Finish ->" -чаму не было?!!
Чаму ніхто на разьвілцы тупа рукамі не махаў, не крычаў?!!!
Зноў, каторы ўжо раз - тупая арганізацыя. Алімпійскіх вашу-канадзкую-за-нагу гульняў!!! Экватарыяльная Афрыка, даруйце афрыканцы, а не Канада...

dzienn: (міў...)

Вы мабыць ужо ў курсе. У фінал мужскога фрыстайлу-акрабатыкі ўляцелі трое з чатырох беларусаў. Цудоўны вынік, калі не глядзець на тое, што гэта

ўсе акрамя лідара сезону й асноўнага прэтэндэнта на перамогу Антона Кушніра. ...

Пасьля першага скачку Антон, як усе й чакалі, быў першым. Каб прыляцець у фінальную дванадцатку, другі яму трэба было, можна сказаць, проста скокнуць і прызямліцца. Ён скокнуў так сабе а прызямліўся яшчэ хрэновей. Стукнуўся пяткай, лыжа адшпілілася... Па суме 15ты.

У адрозьненьне ад нашых трэнераў, я не скажу што скачок быў добрым. Яны разьбіраюцца куды лепш, але ж бачна было што так сабе палёт, неакуратны. Але і я не разумею, чаму кітаец, які скакаў перад ім і прызямліўся проста жудасна, прапахаўшы сьнег носам, толькі ў суме атрымаў на 17 балаў !!! больш.
А яшчэ кажуць "для чэмпіёнаў зьніжкі".. толькі дай нагоду - панізілі па самае не магу.
/а ещё говорят - "для чемпионов скидки"... только дай повод - понизили по самое не могу.
(остальной перевод - наведением)

У Турыне-2006 вунь галоўнаму фаварыту кітайцу не паглядзелі на памаркі, навалілі балаў каб да перамогі хапіла.

Хаця вядома, сам праляцеў...

Чакаем што ў фінале нашы зьбяруцца і ўсіх пераляцяць. Могуць жа - і Грышын і Дашчынскі пастаянныя прэтэндэнты аж на золата. Як і дзяўчынкі. Удачы !!!!

ЗЫ: Пераглядзеў - нармальны палёт. Каб не адшпiлiлася лыжа - усё было б супер (ня толькi ў Цупер). Хаця яна адшпiльваецца пры няправiльным прызямленьнi каб траўмы не было...

Page generated Aug. 18th, 2025 01:09 am
Powered by Dreamwidth Studios