Sep. 26th, 2009

dzienn: (bond..)

Сёньня было 40 год апошняму альбому The Beatles - "Abbey Road".
што ў Менску адсьвяткавалі як сьлед - файным канцэртам бітлоўскіх песень у выкананьні 4х беларускіх гуртоў - Apples , Зомбі Зу , Сталіца й Flat .
Вакал быў розным, неахота ўжо расьпісваць, але гучаньне музыкі спадабалася ўсё.
А галоўнае - Атмасфэра! Бітлоўскі дух!



Як файна калі ніякія "афіцыйныя твары" ня лезуць "навадзіць парадак" на канцэрце!



знаёмых на канцэрце было на дзіва мала, але [livejournal.com profile] pivonie была, і рэпартаж для "1га музычнага" рабіла [livejournal.com profile] ezhaka


Юбілей славутага альбому славутых землякоў цудоўна адзначылі на Anfield Road



6:1 !!! )))) Торэс   Красавец !!! Ледзь ня ўчора яго справядліва крытыкавалі, і вось ён рэзка "прачнуўся" і другі матч запар Робіць Цудоўныя галы! (сёньня аж 3!!!)
Дадатковай радасьці дадаў правал Чэлсі - і вось, пасьля жахлівага старту, мы ўжо ў адной перамозе над канкурэнтамі ад першага месца :)

"Everton" таксама выйграў. Шкада гаротны "Портсмут", але - яшчэ адно лівэрпульскае сьвята.
А менскі Энфілд сёньня быў японскім |-)
Кавярні "Рокхаўс" вялікі "незалік" - мала што пасьля 1га тайму нас папрасілі ў другую залю (нейкае кгб, панімаіш, раптам сабралася прыехаць квасіць), так і за ўвесь перапынак і яшчэ 15 хвілін так і не наладзілі там трансьляцыю. (так і вярнуліся на ранейшае месца) У выніку мы не пабачылі 3ці гол Торэса (на шчасьце ён быў практычна копіей 2га )) ) і былі сувора настроены на вяртаньне грошай. Але нашы забілі яшчэ тры, і мы, вядома, усім усё даравалі :)

Page generated Aug. 27th, 2025 08:55 am
Powered by Dreamwidth Studios