Entry tags:
Лівэрпульскі дзень
Сёньня было 40 год апошняму альбому The Beatles - "Abbey Road".
што ў Менску адсьвяткавалі як сьлед - файным канцэртам бітлоўскіх песень у выкананьні 4х беларускіх гуртоў - Apples , Зомбі Зу , Сталіца й Flat .
Вакал быў розным, неахота ўжо расьпісваць, але гучаньне музыкі спадабалася ўсё.
А галоўнае - Атмасфэра! Бітлоўскі дух!

Як файна калі ніякія "афіцыйныя твары" ня лезуць "навадзіць парадак" на канцэрце!

знаёмых на канцэрце было на дзіва мала, але
Юбілей славутага альбому славутых землякоў цудоўна адзначылі на Anfield Road

6:1 !!! )))) Торэс Красавец !!! Ледзь ня ўчора яго справядліва крытыкавалі, і вось ён рэзка "прачнуўся" і другі матч запар Робіць Цудоўныя галы! (сёньня аж 3!!!)
Дадатковай радасьці дадаў правал Чэлсі - і вось, пасьля жахлівага старту, мы ўжо ў адной перамозе над канкурэнтамі ад першага месца :)
"Everton" таксама выйграў. Шкада гаротны "Портсмут", але - яшчэ адно лівэрпульскае сьвята.
А менскі Энфілд сёньня быў японскім |-)
Кавярні "Рокхаўс" вялікі "незалік" - мала што пасьля 1га тайму нас папрасілі ў другую залю (нейкае кгб, панімаіш, раптам сабралася прыехаць квасіць), так і за ўвесь перапынак і яшчэ 15 хвілін так і не наладзілі там трансьляцыю. (так і вярнуліся на ранейшае месца) У выніку мы не пабачылі 3ці гол Торэса (на шчасьце ён быў практычна копіей 2га )) ) і былі сувора настроены на вяртаньне грошай. Але нашы забілі яшчэ тры, і мы, вядома, усім усё даравалі :)