hit-parade - Songs of the Year
Aug. 30th, 2008 12:47 amПрачытаў файную ідэю ў Kokone – узгадаў што можа быць цікавым пра свой пэрсанальны гіт-парад напісаць.
Для сябе найперш важна. А то згубіў ужо сшытак, і потым не запісваў – многае забыў. А цікава ж. Нават хацеў гэткія “альбомы” запісваць.
Дык вось, пра маю ідэю:
Ужо 14 год кожны месяц я выбіраю сабе песьню месяца. Ну, правільна – хутчэй яна выбірае мяне. Песьня якая ці найбольш часта ў мяне / ува мне гучыць, ці найбольш адпавядае гэтаму майму месяцу. Можа быць навінка, можа быць вельмі старая. Можа быць бяз слоў :), Музыка месяца.
(Адно прыдуманае сабе правіла – песьні ня могуць паўтарацца, і ў адным годзе ня можа быць больш адной песьні аднаго аўтара/выканаўцы. Затое ў выключных выпадках могуць быць 2 песьні ў адным месяцы, ці “Першая й Другая”, ці “Не разабраўся” :) – тады ўжо першы пункт правілаў не абавязковы.
Але й тут было выключэньне – у самым першым годзе стварэньня гэткіх гіт-парадаў. Проста толькі пасьля таго як песьняй кастрычніка-94 стала Whish You were here, я даведаўся што чэрвень-94: If (…I were a swan
I’d be gone
If I were a train
I’d be late
And if I were a good boy
I’d talk with you more often than I do) – таксама Pink Floyd :) Папраўляць безумоўна ня стаў.)
( Яшчэ некалькі прыкладаў: )
Зразумела, што гэткі трэк-ліст ёсьць ня проста саўндтрэкам году. А, хай прыкладнай, карцінай жыцьця.
І хаця сьпіс гэтага году, як і самы першы, я не забуду, я ўсё ж яго запішу.
А там і па прыкладу
![[livejournal.com profile]](https://www.dreamwidth.org/img/external/lj-userinfo.gif)
І вашае б пачытаць ;)