Сьвяршылася!! (Карэкцыя клясыкі )))
Aug. 29th, 2008 08:48 amБольш за 11 год таму напісанае Зьміцерам Бартосікам ((( :
Калі мы станемся славутымі дзядамі
Усё нашы мары споўняцца і мэты,
І што мы Беларусі грамадзяне
Пасее зайздрасьць у жыхароў плянэты.
Галодныя няшчасныя расейцы
У наш замежны рай рвануць скрозь дроты,
І жыхары губерніі Смаленскай
Свае адразу ж успомняць радаводы.
(...)
А рынак "made in Belarus" запоўнiць,
Ня маючы дастойных канкурэнтаў.
Хавая ў целе дрыжыкі ўвойдуць
У БДУ Сарбонскія студэнты.
Барысаўскі БАТЭ свайго даб'ецца
І выйдзе на Мадрыдскую арэну!
А "Comedie-Francais" перагрызецца,
Каб трапіць на Купалаўскую сцэну.
...
Першая гульня беларусаў у самой Лізе Чэмпіёнаў - 17.09.08
у Мадрыдзе!!! )))
(перевод при наведении ;) )