Jan. 31st, 2008

dzienn: (noperapon)

Я ноч, я воўк-адзіночка.
Ня чуе Месяц мой вой.
Калі мяне ўдарыць па лапе -
Я пачну бой.
Я дзень, Іхтыандр, маё царства -
Усё мора, і горы над ім.
Калі мяне ўдарыць па жабрах -
Сплыву назаўжды.
Я мніх, былы воін, я маска,
Мэсія, што выцер дыск.
Калі мяне ўдарыць па сэрцы -
пачуецца піск.


dzienn: (Default)


Current music: "Маё сэрца яшчэ б'ецца"- Partyzon, "Веселых красок болтовня, игра волшебного огня.." - Воскресенье, "You know it's true, Everything I do.." - Bryan Adams, "Казка" - Андрэй Мельнікаў, "..." - Высоцкі, "Эта земля была нашей, пока мы не увязли в борьбе. Она умрет, если будет ничьей, пора вернуть эту землю себе." - Аквариум, "AYNIL" - The Beatles, "Main theme" - "Mission impossible", ...

і па колу...


(зручная рэч - "отложенный постинг")
а тры запісы за дзень.. - неяк не па-мойму.

Людзі

Jan. 31st, 2008 05:49 pm
dzienn: (Default)
а дзень-та добра пачаўся.
Вось як раз хаця б такая драбяза й вельмі патрэбная, і своечасова.

Спачатку любімая прыёмшыца ў любімай хімчыстцы. Ня тое што яна памятае мяне й куртку, і "давайте Вам поменьше посчітаем" ;) - а яшчэ й "Як Радзіска пажывае?" (цацка-пацук, здаваў у прамыўку раз :) ). На гэты раз цукерак кліентам не было - але й так файна. :)
Потым любімая майстра ў любімай цырульні. Хаця й прапусьціў "момант" пакуль галаву мыла.. - але ўсё роўна мабыць насладзіўся :) Пакуль працавала нада мной - падрамаў крыху Нешта сьнілася. Не акопы. :) І валасы за кашулю ня падалі - яна ж майстра ;)
Амаль не размаўлялі гэтым разам - а ўсё роўна прыемна побач.
Бо людзі вельмі прыемныя.

Во і ўвечары такія чакаюць. Калі дачакаюцца;)
...
(астапа нясе далей, ага)
dzienn: (noperapon)

дзе ў чалавека кнопка?
каб адключыць галаву.

цi хаця б дзе яна ў мяне?

Page generated Aug. 15th, 2025 05:51 am
Powered by Dreamwidth Studios