Entry tags:
не лятаецца
Я ноч, я воўк-адзіночка.
Ня чуе Месяц мой вой.
Калі мяне ўдарыць па лапе -
Я пачну бой.
Я дзень, Іхтыандр, маё царства -
Усё мора, і горы над ім.
Калі мяне ўдарыць па жабрах -
Сплыву назаўжды.
Я мніх, былы воін, я маска,
Мэсія, што выцер дыск.
Калі мяне ўдарыць па сэрцы -
пачуецца піск.