May. 17th, 2007

dzienn: (Default)

Мяне давіць другі дзень. Ад ... зусім невядомага мне чалавека. Ад голага факту, які вельмі проста й пранізьліва паказвае, што такое інтэрнэт. Чым ён можа быць.

Нам здаецца што мы цудоўна разумеем асаблівасьці - цяжкасьці й выгоды - гэткага віртуальнга жыцьця. Дзе проста ня быць такім як ёсьць, ня цяжка быць іншым, проста знаходзіць цікавосткі й цікавых людзей, проста пачаць зь імі размаўляць, ведаць іх жыцьцё, распавядаць пра сваё. Так як хочаш.
Усё гэта мы ведаем, прызвычаіліся.
Паверце - ніхрана мы ня ведаем.
(спадзяюся, прынамсі пераважная большасьць з вас).
Бо й я так думаў, ажно пару сюжэтаў прыдумаў, пабудаваных на віртуальнасьці інтэрнэтаўскага жыцьця й стасункаў. Але адна справа ведаць што на нейкім марсе ёсьць вада (нават калі гэта табе не журналісты распавялі, а сам ведаеш) - і зусім іншая справа туды прыляцець і глынуць. Адна справа цудоўна ведаць што па палове сьвету штодня тэрарысты падрываюць рынкі з вакзаламі - і зусім іншая, калі побач бабахне.

Я зусім ня веда гэтую дзяўчыну. (Хаця магла б ужо быць сярод "фрэндаў", бо сябра майго сябра, прычым рэальная, і яшчэ ў аднаго ў сьпісе, і агульныя інтарэсы ў наяўнасьці.) І вось сяджу й чытаю ейны дзёньнік. Гляджу фотакарціны. Чытаю ў большасьці вясёлыя думкі, словы. Каму прыгожыя, каму простыя. Зусім сьвежыя.

"Ура! Я знайшла Майстра! І ён пагадзіўся мяне вучыць. Бліжэйшыя месяцы буду хадзіць да яго ў студыю, прычым гэта ня будзе замінаць новай працы ( : "
"Праз пару тыдняў - я ведаю! - каштаны ў Кіеве супакояцца і пачнецца безумнае сола акацый... Чакаю з заміраньнем сэрца ( : "
"Я зразумела, што сьвет дасьць мне ўсё што мне патрэбна."
"Жыцьцё - гэта місія, а не кар'ера ( : "
"Учора: "(прывяла цытату з сваёй перапісцы)
- Машка, пра што ты сёньня не напішаш у сваім ЖЖ?
- ((( :
- Ну хоць бы клічнік пастаў! ;) "

I cамае сьвежае, у панядзелак:
"У сераду пайду на фотавыставу маёй любімай фотаграфэсы!!! ( : "

Простыя словы. Проста жыцьцё. Проста... )


Дарэчы, Машын дзёньнік так і называецца:

Я есть.
Возрождение


Page generated Aug. 18th, 2025 09:20 pm
Powered by Dreamwidth Studios