May. 15th, 2007

dzienn: (do You really...)

Вы разумееце, як можа быць уваходны званок за 10 баксаў? Не за размову, і нават не за хвіліну - а за сам факт, за "зьняцьцё трубкі"...
І без усялякага роўмінгу.


Ехаў у мэтро - пазваніла студэнтка (не прывучацца ніяк прыходзіць ды запісвацца, а не па мабіле даставаць :) ). Патрэбная станцыя як раз - вынуў мабілу з кішэні кашулі, пачаў размаўляць... Як аказалася, разам з мабілай "вынуліся" й 10 баксаў... А магла б і дваццатка, і трыццаць, і ўсе сорак.
Але пашанцавала ня ў гэтым.

"У вас што-та упала!.." - абганяе мяне мілая дзяўчына, што са мной у вагоне ехала. У прыгожых вачах выразна чытаецца: "Ну Вы даеце! Які ж Вы ахламон, малады чалавек :) ". Мая фізіяномія з шырока вытарашчанымі вачыма на ўсю станцыю крычыць ня толькі "ДЗЯЯЯКУЙ!!!", але й пра тое ў якім я прыемным шоку. Усьмешка дзяўчыны выразна адказвае: "Да ўсё нармальна. Ня сьпіце так болей! ;) ". І яна хуценька плыве далей па сваіх справах.
*-))


Хлопец з працы быў у камандзіроўцы ў Атэнах. Калі ўжо высяляўся з гатэлю, ля рэцэпцыі за нейкі момант у яго выташчылі барсэтку з: грашыма, пашпартам, банкаўскай карткай, службовым пасьведчаньнем, квіткамі,.. - карацей, з усім што за мяжой можна было прыдумаць...
Беларускай амбасады ў Грэцыі няма, нават консульства.
Ад жуць якой экстрэмальнасьці сітуацыі сталі абзваньваць з просьбамі дапамогі ня толькі расейскае консульства, але й грэцкую дыяспару ў Беларусі, і беларускую ў Грэцыі. Расейцы кармілі небараку батонам :)) , "дыяспарцы" - абсалютна незнаёмыя, на якіх неяк выйшлі для іх няведама хто, супакойвалі: "Да не турбуйцеся вы, пажыве ў нас, пакуль дакуманты робяцца!"...
Хлапец ужо вярнуўся, затрымаўшыся там ўсяго на тры дні.

Усіх падрабязнасьцяў пакуль ня ведаю, але галоўнае зразумела. І вынесена ў назву -
- Людзі. !

Profile

dzienn: (Default)
dzienn

December 2016

S M T W T F S
     1 23
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Page Summary

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Aug. 16th, 2025 10:42 pm
Powered by Dreamwidth Studios