Apr. 29th, 2007

dzienn: (ja. "default")

Пазнаў я ў РАУС аднаго мясцовага мянта – 2 красавіка ён стаяў у ачапленьні пляца Незалежнасьці і гразіўся забраць мой фотаапарат, калі я стаў задаваць “нахабныя” пытаньні “А чаму гэта нельга на пляц прайсьці?” ды сабраўся агароджу зь мянтоў сфатаграфаваць.
А позьняй раніцай суботы, 27.04, нас павезьлі ўжо “на суткі” – у спэцпрыёмнік-разьмеркавальік на Прылукскай. І украінцаў з УНА-УНСО, і тую журналістку. (Сярод унсоўцаў быў унук уніяцкага патрыярха Шаптыцкага, знакамітай асобы, які ў вайну не скараўся ані бальшавікам, ані фашыстам, і быў настолькі вялізарным аўтарытэтам, што калі вярнуліся Саветы, а ён памёр, дык камуністы ня толькі дазволілі ўрачыстае пахаваньне “духоўнага бацькі ўкраінскіх нацыяналістаў”, але й дапамаглі яго як сьлед зладзіць.)

Куды нас прывезлі, мы даведаліся толькі на месцы, усё ж шыльда на дзьвярах. Мясцовы кіраўнік размаўляў спакойна. Адначасова прывозілі і затрыманых зь іншых РАУСаў.

Трапіў у камэру ня памятаю ўжо які нумар, можа 19. Кампанія падабралася проста фэерычная ) І ўвечары панядзелка, 28.04.1996, я выйшаў на свабоду.

І быў прыемна зьдзіўлены натоўпам ля дзьвярэй.
Page generated Aug. 18th, 2025 10:21 am
Powered by Dreamwidth Studios