Apr. 26th, 2007

dzienn: (do You really...)
Старшыня незарэгістраванага праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі абраны віцэ‑прэзыдэнтам сусьветнай праваабарончай арганізацыі FIDH (The International Federation for Human Rights).

Адбылося гэта падчас сусьветнага кангрэсу FIDH, што адбываецца цяпер у партугальскім Лісабоне. FIDH — гэта адна з найбуйнейшых і найаўтарытэтнейшых у сьвеце праваабарончых арганізацый. Яна мае статус назіральніка ў ААН і іншых міждзяржаўных структурах, мае магчымасьць выступаць на пасяджэньнях ААНаўскіх і іншых органаў. У яе ўваходзіць 141 няўрадавая арганізацыя з усяго сьвету.

Летась сп.Бяляцкі быў сярод кандыдатаў на атрыманьне Нобэлеўскай прэміі міру. Таксама ў 2006 годзе ён быў узнагароджаны прэміяй імя Сахарава ў Нарвэгіі, а ў Чэхіі з рук Вацлава Гавэла атрымаў прэстыжную прэмію «Homo homini» («Чалавек чалавеку»).
dzienn: (ja. "default")

Цудоўны дзень быў. Сонечны, вельмі цёплы. Я пайшоў з фотаапаратам. Ля Акадэміі і “Кастрычніка” сабралося вельмі шмат народу. Шушкевіч у натоўпе раздаваў аўтографы.
Нячаста ў жыцьці бываў такі псіхалягічны ўздым, як у момант, калі людзі з абодвух бакоў рванулі на праспэкт – і імгненна стала зразумела, наколькі НАС ШМАТ!!!

Калі калёна падыйшла да “Ростаняў”, ейны хвост быў ля Палітэху. І на ўсю шыр праспэкту, шчыльна, яшчэ й па ходніках ішлі.

“На ростанях” 60-тысячнаму натоўпу Чарнобыльскі шлях перагарадзілі двума ці трыма мянтоўскімі жыгулёнкамі. Ну, нехта іх і перагарнуў.
Яшчэ перад гэтым мянты паспрабавалі народ разагнаць – загрукалі дубцамі па шчытах ды пагналі ў атаку. Ажна сьмешна – гэта ж як каманда хай і бэйсбалістаў стане разганяць перапоўнены стадыён. Запомніўся мент гадоў сарака – поўны псіхапат, махаў дубцом і брызгаў сьліной... Усе мелі яго на ўвазе.
Пайшлі далей. Але калі ўжо перайшоў на іншы бок праспэкту міма шэрагу мянтоў, які паступова рассыпаўся, тут, на самых “На Ростанях”, атрымаў наўздагон пару разоў дубцом па сьпіне. Першы раз. Балюча. Пофіг. )

працяг будзе

Profile

dzienn: (Default)
dzienn

December 2016

S M T W T F S
     1 23
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Aug. 20th, 2025 06:01 am
Powered by Dreamwidth Studios