У каго сёньня ДР, дык Сабачка Пілата, Львіца - з Днём Народзінаў!! :)
А ў каго сёньня ДР-з-паловай, так і сам сябе павіншую :) *
з гэтай нагоды адкажу нарэшце на асацыятыўны моб з камэнтарамі, які на гэты раз ад Оранж атрымаў**.
Хм.., прам першай асацыяцыей на мяне - Піва?.. Гэта забаўна. Год да 20-21 я яго ня піў зусім (калі не лічыць адной пробы год у 5 :) ) І цяпер не фанат піць каб заліцца, але час ад часу, і калі смачнае.. :) Затое часта я піва пью на наберажнай перад будынкам "онт", на месцы, якое іншыя СХватчыкі называюць "Ств", а я "берагам". Тусім мы там :) Заадно і зь півам.
Карпаты - я іх люблю! "Я ў Карпаааатаааах!!!"(с) Быў там усяго 2 разы, хапіла аднаго. Я наогул горы люблю, але там яны зусім не такіе як у Крыму. З буйным лесам-кустарнікам-мхом, старыя, дзікія, і іх Многа. (таму Крым і Карпаты - не адзін пункт маёй любові пад назвай "горы", а розныя :) )
"онт" - гэта яшчэ й, як ня дзіўна, месца маёй працы. ну так атрымалася. калі пакінуць апошнюю літару - дык была б любімая праца. а так.. - вы разумееце. Цяжка й ад таго дзе працую, і ад таго што з-за гэтага працую ня тым кім бы мог. Думаю зусім ня доўга засталося. (Хаця там шмат добрых нармальных людзей)
СХватка - гэта тое што цудоўна падыйшло маёй натуры. Як стыль гульнявы (ад слова homo ludens), як спаборніцтва ў артыстычнай форме. Тэма больш за многія іншыя вартая асобнага разгляду. Пакуль дадам толькі што прыйшоў я ў СХ, можна сказаць, пасьля цытаты ў газэце з рэклямай новай гульні:
"Я всегда хотел залезть на крышу своего дома по пожарной лестнице, да вот только повода не было." Мне як-раз такі не патрэбная для гэтага ніякая нагода ;) - але з гэтай цытаты я зразумеў пра гульню ўсё.
Барада - хех, ну чо вырасла тое вырасла. Само, раптоўна :) Калі не забываць за ёй даглядаць, дык нармальна глядзіцца/гляджуся. З вельмі сур'ёзнай нагоды пагалюся )
Кот - скажу толькі што многія мяне асацыююць з катом (і ня толькі тыя хто ведаюць што ў CX я з каманды 40Cats), а многія з сабакам (нават тыя хто самі з саракетаў):) Вядома, я вельмі люблю кацеяк, сам магу быць мягкім-гнуткім і рэзкім-шустрым :) Але й моцна адчуваю блізкасьць з сабакам. Нават больш моцна.
Футбол - яшчэ адна мая гульня. Які-небудзь моладзевы чэмпіянат Усходняй Афрыкі для мяне больш цікавае відовішча за многія фільммы :) Амаль з маленства фанацею, і ня перад тэлікам ці на стадыёне нават, а й сам гуляю з задавальненьнем. Яшчэ ў 5й клясе ў нас склалася футбольная тусоўка - футбалісты й фанаты аданачасова. І да цяпер ступень маёй крайней стомленасьці вымяраецца магчымасьцю згуляць у футбол. Я магу ледзь пальцам варушыць, але калі: "У футбол пагуляем? - А, у футбол - то давай" - знач жывы яшчэ ))
Хехех - але ж першай асацыяцыяй на мяне было "Итак" ))))
Ну а што - дурка гэта па нашаму ;))
перевод наведением
(**комменты
*ех.., хацеў бы я павіншаваць віноўніцу зьяўленьня гэтай традыцыі.. О:)
no subject
Date: 2009-12-02 12:28 pm (UTC)From: (Anonymous)no subject
Date: 2009-12-02 01:04 pm (UTC)From:праўда ён спрынтар а я стаер.. ))
тут ещё именины у некоторых :)
Date: 2009-12-02 02:10 pm (UTC)From:Re: тут ещё именины у некоторых :)
Date: 2009-12-02 08:42 pm (UTC)From:no subject
Date: 2009-12-02 03:12 pm (UTC)From:no subject
Date: 2009-12-02 07:19 pm (UTC)From:no subject
Date: 2009-12-02 09:57 pm (UTC)From:no subject
Date: 2009-12-02 08:44 pm (UTC)From:а то яна вас не пазнае ))