Чэрвень (вее нейкім сваім апахалам))
Jul. 15th, 2016 11:44 pmМесяц вядома даўно скончыўся, а ягоную музыку я так і не пісаў... Непарадак. Яна й не была дакладна ярка выражанай... але нельга пакідаць безь яе, нешта вызначым.
Нядаўна радыё нагадала што часта грала і тады:
Cкачать How Deep Is Your Love на pleer.com
Нармуль на другое месца.
Вышэй мусяць быць гімны Вугоршчыны, Валіі, Ісльяндыі..) Але будзе песьня якую можна назваць: "Як я рады што нарэшце вяртаюся дадому" ;)) А нармальна я яе не назаву й не пакажу :) Пакуль)
*А насамрэч музыка гэтага чэрвеня - сьпевы жаўрукоў і жабак, плёскат вады, шум ветру, і яшчэ пэўныя гукі якія нельга называць.
А я сёньня сарваў першы агурок "вырашчаны вось гэтымі ручкамі", зьеў і вядома ж атрымаў асалоду. !
І кабачкоў ужо 6 нарасло, і безьліч завязалася!
І зь Дзінкай плавалі й ганялі па палях.