мой чэмпіён :)
Jun. 26th, 2016 10:51 pmЧарговы Дзёнь народзінаў. Файна ўладкавалася - штомесяц адзначаць :)
Як красу такую й не адзначыць?)

На выставе мы праўда чэмпіёнамі ня сталі, толькі кандыдатамі ў чэмпіёны - дык тое проста падвучыцца трэба. Але ж яна чэмпіён для ўсіх знаёмых без пытаньняў :)

Ходзім плаваем на рэчку. Праз год прыехалі першы раз, выйшлі з машыны ў новым месцы: вакол поле шырокае, некалькі дарог-каляін, і сьцежка скрозь кусты да рэчкі. Куды адразу пабегла Дзінка?
Павільна, правільна :)