Паходжаньне відаў
May. 26th, 2016 10:46 pmДзінка сабачка. Лапкі-вушкі-носік-хвост. Сябруе з большасьцю сабак, імкнецца павітацца а то й пасябраваць зь незнаёмымі. Умее нават гаўкаць :)
Дзінка — коцік. З катамі таксама трэба знаёміцца. Малейшы шоргат не застаецца бяз пільнай ўвагі. Зьлейшы вораг — пыласос; але яна яго не баіцца — яна зь ім змагаецца, і перамагае. Пацягваецца як котка. І гэткая ж ласкавая.
Дзінка — кароўка. Малака пакуль не дае, але мычыць :)
Гэткім жа чынам Дзінка — курыца) Квохча як мае быць)
Дзінка — хамяк. Набірае смачняшак за шчокі й так ходзіць. Туды ж складваюцца таблеткі якія неахота есьці.
Маленькая Дзінка была цюленік. Выцягвалася ў струнку й ласты па бакох)
А ( на сьпіне можа спаць толькі чалавек )