Jul. 3rd, 2015

dzienn: (Ja. "default")

Чароўная дарога скрозь цудоўнае беларускае мора. Два зайцы, ліса і бусел на дарозе. А ў цёмных ужо прыцемках здавалася што ўздоўж дарогі скачуць-лятуць ваўкі, суправаджаюць. Містычныя руіны царквы ў Задубеньні. Велізарны яркі Месяц у дзённым шчэ сьвятле. Вясёлы натоўп паломнікаў ля касьцёлу ў рамонтных лясах. Абдымкі незнаёмай дзяўчыны: "Бог любіць Вас!"
— Узаемна! :)
Дзяўчына незнаёмая, а словы парадавалі. Спрачацца ня хочацца.

Дзень цудоўнай дарогі скончыўся роўна апоўначы.

А зь сёньня — фотка, зусім не зьвязаная з тэкстам. Ніякіх фоташопаў і хітрых ракурсаў. Проста клубнічка на тэлефоне. )

Page generated Aug. 15th, 2025 06:02 am
Powered by Dreamwidth Studios