спачатку пра харошае
Mar. 18th, 2015 04:10 pmЗавёз машынку "ў гаражы" ў майстэрню на праверку. Пастаянна гарыць аварыйная лямпа генератара і напругу ён выдае па мінімальнай норме.
Вазіліся суткі.
Праверылі генератар і сяк і так, вызначылі што ён у парадку.
На ўсялякі выпадак самі набылі яму новую "чакалядку" (за 350 букетаў рублёў), паставілі замест маёй (старую сабе пакінулі), зноў усё праверылі —
усё тое ж, генератар у парадку, чакалядка ў парадку, комп памылку выдае й напругу заніжае. Адлучаеш ад кампа — працуе як мае быць, толькі што лямпачка гарыць. На тым і парашылі, што можна спакойна езьдзіць з адлучаным ад кампа генератарам (а калі жадаеце яшчэ глыбей разабрацца — вось тэлефон Электрыка).
Вніманія вапрос:
[Poll #2004131]
P.S.:
Узялі Нуль.
"У нас такое правіла, мы ж нічога не паправілі"(c). Пры гэтым дэталь замянілі, бясплатна, у залік старой.