Dec. 31st, 2014

dzienn: (Ja. "default")


Новы год сустракаю як і жыву.
Па нармальным беларускім паясным часе. Вось колькі год працягваецца гэты дэбільны паўзучы пераход пад маскоўскі час — столькі й ігнарую. Усе гадзіньнікі выстаўленыя на нармальны час. Так, прыходзіцца рабіць папраўкі, запамінаць што ў кіно трэба ў мае 14 раз яно а 15й. А з футболам мне нават прасьцей — стандартныя +2 да Англіі і стандартныя 21:45 для Лігі чэмпіёнаў). Але падлічваць дзе зручнасьці дзе нязручнасьці не зьбіраюся. Ёсьць прынцыпы. Хай быццам бы чыста зьнешне й карцінна — але я не падпарадкоўваюся дэбілізму. Запаўняю сабой дыру ў лініі Хельсінкі - Вільня - - Кіеў - Ерусалім. Можна назваць гэта проста маханькім значком. Але "гібель сістэмы пачынаецца са зьмены аднаго з значкоў".

Так што хто будзе мяне віншаваць з новым годам — не забудзьце што новы год настае а 00:00 па беларускім паясным часе. :)


dzienn: (Ja. "default")


jalinka_1134

Тры ялінкі ў хаце :) Маленькая мая равесьніца, сасёнка з дачы з прыемнасьцямі й складанай сістэмай супрацьвагаў)), і зусім маленечкая бел-чырвона-белая абмежаванага спец-выпуску :)

IMG_1130

З навагоднімі сыднейскамстэрдамскімі салютамі й іншымі аўдыё-відэа прыгажосьцямі на вялікім экране.

А яшчэ пад Новы год расквітнела на гаўбцы ўсё!
тааа!! )

Добрага вам усім!!!

Page generated Aug. 15th, 2025 03:41 pm
Powered by Dreamwidth Studios