Sep. 22nd, 2014

dzienn: (I'm a real alien)

Народзе.
Хто быў і хто нават ня ў курсе — а прыдумайце мне назву для гульні.
(Чота раней як раз з назвамі для чаго заўгодна я быў крут, а для сябе чагосьці зараз цяжка.)

А то я ж такі зьбіраюся працягваць "мелатрэкі ад Дзена" і ня толькі :)

Задума такая. Гульня а-я віктарына - барнае ШтоДзеКалі, (пакуль) шмат у чым музычная, можа прам у бліжэйшым выпуску - а далей абавязкова - зь відэачасткамі.
Ня толькі пазнаць твор па гучаньні/выгляду, але й здагадацца аб чым-небудзь па чым-небудзь :)
Тобіш зьнешне вельмі падобная на «Мелатрэк/Кінатрэк» і «Мазгабойку». МініСХватку без кампоў мо месцамі.
А ўнутрана вядома адрозьніваецца, але сказаць канкрэтна чым... )
ну мо "дзен-лёгікай"(тм) ))

Першая такая называлася Меладзеніі, Melodzienii — вядома што тут "Дзен" і "Мелёдыі" (века), але ня вельмі гучыць, і "мэлёдыі века" былі тэмай толькі той гульні, і "дз" няма ў беларускіх мелёдыях. І будзе і кіно — пашто назву мяняць.

Такшта назва мусіць пажадана каб паказвала што гульня ад Дзена, падыходзіла і для музычных гульняў і да кіношных і да мяшаных, дэманстравала Гульнявы характар, нязмушаны, вясёлы.
ціпа такой :))

Хто ў курсе гэтых гульняў і Дзена, таму тлумачэньняў дастаткова. Астатнія — пытайцесь, раскажу.

А выйсьці ў народ з другім выпускам хачу ў сярэдзіне кастрычніка.

Page generated Aug. 15th, 2025 08:23 pm
Powered by Dreamwidth Studios