2014-07-20

dzienn: (I'm a real alien)
2014-07-20 09:25 pm

ну вы тут даеце((...


самому няёмка посьціць свае прыкольныя й нават хваробныя гісторыі на фоне гэтых самалётаў..(((
у мяне там вялікі недахоп інфармацыі, даведваюся пра ўсё са спазьненьнем, тобіш толькі пра ўсё самае галоўнае. ну й думаю што камусьці й мой стан цікавы.
тым больш што гісторыі ж прыкольныя...
так я працягну, лана?

PS: У палаце супрацьлеглыя меркаваньні пра падзеі ва Ўкраіне (нават сярод тых хто не давярае ўкраінскім уладам і вінаваціць Амэрыку за тое што яна вінаваціць Расею) — і пры гэтым абсалютнае адзінадушша ў дачыненьні да свайго фюрэра. Мужыкі совершенно не стесняются в выражениях і адсылаюць яго аж на вілы.