May. 21st, 2014

dzienn: (падыходзь-налятай! :)))

Галоўны вынік патрыятычнага прагляду патрыятычнага фільму «Бабруйск — Дакар»:

калі вы не бабруйчанін/-ка,
калі вы не адні ў абс пустой кіназалі (!!!)
калі ў вас няма мэты паглядзець што ж яны зрабілі як паказалі, а проста хочацца пазырыць яку лёгкую кіношку

усё роўна

глядець можна ! :)

Так, сцэнкі з фанатамі надуманыя (а як ведаеш мясцовасьць дык і зусім ўсё ня так). Таджык-мэджык вычурна камэдыйна-фантазійны, і ўжо тым больш ніводны бабруйчанін не пагодзіцца што Бабруйск "глубінка".
Але — нармальная кіношка! Гэта я вам кажу!) (асаблівы прафэсійны Дзякуй за дробязі ілюстрацыі "жыцьцё наладжваецца" ;) )

І дзіва вялікае што заля была абс пустая. Я думаў плынь бабруйчан паглядзець на знаёмыя мясьціны й рожы будзе не сьціхаць і ў апошнія дні паказу ўжо ў другім кінатэатры. А тут на табе.

А дарма! Бягом глядзець! :))
Калі вы ня сёе й ня тое зь пералічанага — ужо хаця б з-за таго каб пачуць у кінафільме песьню [livejournal.com profile] leagilar!! ;)



PS:
Бабруйскія шыны набыў, на бабруйскае кіно схадзіў, наагул у Бабруйск пераехаў — наступны крок:
старшыня Сойму места 8-)


Page generated Aug. 15th, 2025 03:41 pm
Powered by Dreamwidth Studios